Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
19 верасня ў Мінску — «Лятучы ўніверсітэт — вядомы і невядомы»: прэзентацыя прасторы і новай праграмы
Ужо ў наступны панядзелак, 19 верасня, вы маеце магчымасць патрапіць ва ўнікальную прастору супольнага мыслення, адукацыі і развіцця.
Мысленне — прастора, па якой немагчыма хадзіць аднаму. Тут патрэбныя паплечнікі, калегі, апаненты, крытыкі, сябры і ворагі. Хто ёсць хто, якую з пазіцый прыняць, дзе праўда, а дзе мана, што абраць — невядомую сцежку ці пракладзены шлях? Паддаўшыся спакусе гэтага фантастычна цікавага падарожжа, хтосьці адразу будзе шукаць Настаўніка, хтосьці — спачатку добрую кампанію... Паступова прыйдзе да разумення таго, што ў гэтым падарожжы мусіць знайсці перад усім сябе, сваю ідэнтычнасць, сваё разуменне Часу і Прасторы...
Лятучы ўніверсітэт ад пачатку свайго існавання пазіцыянаваў сябе як прастора мыслення і супольнасць — перад усім, і толькі потым — як адукацыйныя курсы і школы. Ён спрабаваў пазначыць сябе праз шэраг амбітных, часам правакатыўных, а часам незразумелых вобразаў: «Універсітэт не для студэнтаў», «Універсітэт гульні», «Асабістая траекторыя ў вольнай адукацыйнай прасторы і педагогіка ідэала» і г.д. У гэтым пошуку ўніверсітэт спрабуе пазначыць сябе для тых, каго цікавяць не дыпломы і прэстыжныя прафесіі, а актуальныя і ўнікальныя напрамкі сучаснай беларускай думкі, розныя падыходы ў мысленні, гуманітарных і інтэлектуальных практыках, хто шукае свайго Настаўніка.
Лятучы ўніверсітэт знаходзіцца ў сталым руху і сталым пошуку, таму кожная новая праграма, з аднаго боку, працягвае добрыя традыцыі, але, разам з тым, і спрабуе пазначыць новыя акцэнты, зыходзячы з актуальнай сітуацыі і патрэбаў часу, выклікаў знешніх і ўнутраных.
Ці варта пайсці гэтым шляхам? На чым засяроджвае ўвагу супольнасць у гэтым годзе? Якія магчымасці прапануе новая праграма? І які ён насамрэч — Лятучы ўніверсітэт?
У межах Тыдня беларускага мыслення запрашаем да сумоўя »Лятучы ўніверсітэт — вядомы і невядомы», дзе вы даведаецеся пра розныя бакі жыцця і дзейнасці Лятучага з «першых вуснаў». Пра ўнікальную прастору супольнага мыслення, адукацыі і развіцця, а таксама пра планы на бліжэйшы навучальны год распавядуць сябры супольнасці Лятучага — лектары, сталыя ўдзельнікі курсаў, школ і семінараў. У імпрэзе прымаюць удзел: Уладзімір Мацкевіч, Павел Баркоўскі, Ігар Бабкоў, Вячаслаў Бабровіч, Ірына Дубянецкая, Таццяна Вадалажская, Міхаіл Баярын, Алег Дзярновіч, Іван Вядзенін, Андрэй Шутаў, Юлія Галіноўская ды інш.
Выступоўцы будуць готовыя адказаць на ўсе вашыя пытанні, якія, дарэчы, вы можаце даслаць заранёў, зайшоўшы па спасылцы «Задайце пытанне Лятучаму».
Імпрэза адбудзецца 19 верасня 2016 года ў прасторы «Корпус 8» (Мінск, прасп. Машэрава, 9). Пачатак у 20.00. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя!
Перайшоўшы па спасылцы, вы можаце пазнаёміцца з новай навучальнай праграмай Лятучага ўніверсітэта і запісацца на курсы, школы і семінары.
UPD.: Відэазапіс імпрэзы:
UPD.: Відэазапіс прэзентацыі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»