Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Шэсць публічных прамоў, каб зразумець сябе і свій час
Лекцыі цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» адбудуцца з 20 па 24 верасня 2016 года ў мінскай прасторы «Корпус8» (прасп. Машэрава, 9).
Зразумець сябе і свой час, разабрацца з выклікамі і спакусамі будучыні прапануюць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь»: у межах Тыдня беларускага мыслення яны ладзяць шэсць публічных лекцый, дзе глабальныя праблемы сучаснасці разглядаюцца на прыкладзе самых розных сфер жыцця і дзейнасці чалавека — ад музыкі да інтэлектуальных сістэм.
Сярод лектараў — доктар тэхнічных навук, прафесар Уладзімір Галянкоў, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, філосаф і паэт Ігар Бабкоў, эколаг, каардынатар «Зялёнай сеткі» Яраслаў Бекіш, архітэктар Зміцер Задорын, мызыкі Аляксей Варсоба і Ірэна Катвіцкая.
Мысленне — гэта тое, што знаходзіць сябе на мяжы непамыснага. Яно вызначае нерв нашага часу. Сёння гэты нерв звязаны з шэрагам праблем, якія адкрываюцца ў абставінах, калі шматлікія ўпарадкаваныя раней рэчы перабудоўваюцца: стасункі паміж культурамі, сацыяльнымі структурамі, зносіны чалавека з асяроддзем і штучным інтэлектам, этычным і гуманітарным вымярэннем нашага ладу жыцця. Вырашэнне гэтых праблем патрабуе глабальнага мыслення, але не абстрактнага. У межах Тыдня беларускага мыслення Лятучы ўніверсітэт прадстаўляе шэраг публічных лекцый з агульнага цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні», якія даюць спробу адказаў на глабальныя пытанні, зыходзячы з беларускага кантэкста.
20 верасня (аўторак), 19.00-21.00 — Прастора «Корпус8» (Мінск, прасп. Машэрава, 9)
Публічная лекцыя Уладзіміра Галянкова «Інтэлектуальныя сістэмы: праблемы і перспектывы». Лектар разважае пра штучны інтэлект і месца чалавека ў свеце, дзе пануюць новыя тэхналогіі.
21 верасня (серада), 19.30-21.30 — Прастора «Корпус8» (Мінск, прасп. Машэрава, 9)
Публічная лекцыя Уладзіміра Мацкевіча «Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса». Лектар разважае пра антрапалагічныя перспектывы часу і шукае адказы на пытанне: як нам захаваць чалавечае ў сабе?
22 верасня (чацвер), 19.30-21.00 — Прастора «Корпус8» (Мінск, прасп. Машэрава, 9)
Публічная лекцыя Яраслава Бекіша «Не-уяўляючы Беларусь: тры «зялёныя» ўтопіі». Разважаем пра стасункі чалавека з навакольным асяроддзем, этыку будучыні і «зялёныя» ўтопіі, як змяняюцца ўяўленні пра чалавека?
23 верасня (пятніца), 17.30-18.30 — Прастора «Корпус8» (Мінск, прасп. Машэрава, 9)
Публічная лекцыя Змітра Задорына «Цэнтральная плошча як парок сэрца ў целе Мінска». Праз асэнсаванне гісторыі цэнтральнай плошчы Мінска, невырашальных праблемаў, звязаных з яе перабудовай, лектар разважае пра магчымасці яе «выздараўлення».
23 верасня (субота), 20.00-21.00 — Прастора «Корпус8» (Мінск, прасп. Машэрава, 9)
Лекцыя з элементамі майстар-класа Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы (дуэт «АГАТА») «Беларусь праз музычную семантыку і сінтаксіс». Разважанне пра мысленне ў музыцы і інструментарый музычнага выказвання: музычны сінтаксіс і сэнсаўтваральныя адзінкі.
24 верасня (нядзеля), 17.00-19.00 — Прастора «Корпус8» (Мінск, прасп. Машэрава, 9)
Публічная лекцыя Ігара Бабкова «Уладзімір Абушэнка: рэканструкцыя ідэі». Разважанне пра Уладзіміра Абушэнку і ягоны час: рэканструкцыя кантэкста, жыццёвых і сацыльных дэкарацый, праектаў і схем думкі, месцаў і іх адсутнасці.
Удзел ва ўсіх лекцыях бясплатны. Уваход вольны!
Найбольш актуальная інфармацыя пра мерапрыемствы Лятучага ўніверсітэта падчас Тыдня беларускага мыслення глядзіце сайце: www.fly-uni.org.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»