Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
«Месца, дзе можна адчуць сябе жывым» (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць?
Складана апісаць тое, што знаходзіцца ў пастаянным руху і заўсёды змяняецца. Таму найлепшая прэзентацыя ў гэтым выпадку — жывыя эмоцыі ад таго, што адбываецца тут і цяпер і расповед «з першых вуснаў». Пра тое, чым ёсць Лятучы ўніверсітэт, падчас прэзентацыі ў межах Тыдня беларускага мыслення распавялі самі яго ўдзельнікі.
Як зазначыў кандыдат філасофскіх навук Павел Баркоўскі, пытанне стварэння Лятучага ўніверсітэту адразу паўстала практычна: як стварыць у Беларусі ўніверсітэт, прычым не проста альтэрнатыву існуючым, а пры ўсведамленні таго, што ўніверсітэт сёння знаходзіцца ў крызісе:
«Разважаючы над гэтым пытаннем, мы павяліся на вялікую авантуру, каб рабіць гэты праект — універсітэт, які будзе збіраць лепшыя розумы Беларусі», — падзяліўся Павел Баркоўскі.
А для філосафа, метадолага і галоўнага стваральніка Лятучага Уладзіміра Мацкевіча ўніверсітэт меў цалкам канкрэтнае азначэнне: гэта павінна быць месца, «дзе я магу стаць чалавекам». Гэта месца для самарэалізацыі, самавызначэння:
«Калі я гэта зразумеў, мне адразу перастаў падабацца Ленінградскі ўніверсітэт (дзе Мацкевіч вучыўся на той час. — EuroBelarus.Info), я на трэцім курсе хацеў кінуць гэтае навучанне, каб шукаць сапраўдны Універсітэт. Але ў 1970-я гады гэта было вельмі цяжка, і я зразумеў, што павінен рухацца да таго, каб калі-небудзь стварыць свой Універсітэт», — узгадаў Уладзімір Мацкевіч.
На думку Паўла Баркоўскага, Лятучы вылучае пэўны нерв, у ім ёсць пульс жыцця. Доказ гэтаму — той жа Тыдзень беларускага мыслення, народжаны ў тым ліку і ў Лятучым.
Але, мабыць, галоўная яго адметнасць у тым, што выкладаныя курсы, школы, семінары немагчыма пачуць больш ні ў якой адукацыйнай прасторы Беларусі (дый не схлусім, калі скажам, што і свету). Зрэшты, сакрэт тут хаваецца зусім не ў ведах, адукацыйны працэс — мабыць, адзін з апошніх складнікаў Лятучага. Уся «соль» — у працэсе, які ёсць пастаянным мысленнем і... гульнёй.
«Паўставанне Універсітэта — скок у невядомае, — так акрэсліў стварэнне і дзейнасць Лятучага дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў. — Мы не ведаем, якім мусіць быць Універсітэт, яго вынік творыцца ў самім працэсе. Тое самае і ў гульні: яе вынік невядомы, і гэтым яна цікавая».
У гульні, як і ва Універсітэце, адбываецца пастаяннае нязмушанае развіццё — у тым ліку і чалавека. Бо гуляць немагчыма прымусіць. Такі ж прынцып і ў Лятучым: ніхто не можа прымусіць у ім вучыцца. Але там можна паспрабаваць пагуляць у досыць складаныя гульні.
Андрэй Ягораў
«Як чалавек, які працуе ў дзяржаўным універсітэце, я разумею пра тое, што там ёсць, — гэта пародыя, гэта нават не штодзённасць, а кафкіянская логіка, калі ты мусіш удзельнічаць у нейкіх незразумелых рытуалах, навязаных дзяржавай, падпарадкоўвацца вялікай колькасці правіл, каб проста самазахавацца, — адзначыла кандыдат філасофскіх навук Вольга Орышава. — Таццяна Вадалажская сказала, што ў Беларусі выжываюць, і ў такім месцы сапраўды вельмі складана адчуць сябе чалавекам. І я маю адносіны да Лятучага ўніверсітэта таму, што гэта тое месца, дзе можна адчуць сябе жывым».
Вольга Орышава
Адну з галоўных рысаў Універсітэта — зменлівасць — доктар філасофіі, доктар сакральнай тэалогіі Ірына Дубянецкая акрэсліла такім чынам: у кожным наступным годзе ад Лятучага ўніверсітэту варта чакаць зусім не таго, што было ў папярэднім, а чагосьці зусім іншага — нават калі назва курса пры гэтым застаецца адна і тая ж.
Аднак зменлівасць — не азначае адсутнасць пэўных межаў і прынцыпаў. Пра іх распавяла каардынатар Лятучага ўніверсітэту Таццяна Вадалажская.
Першы прынцып — гэта адукацыйная прастора, не абмежаваная заняткамі з выкладчыкам, тут увесь час існуюць розныя формы ўзаемадзеяння. Другі прынцып звязаны з тым, што ў Лятучым універсітэце няма дысцыплін і прафесійных кірункаў, а ёсць адукацыя праз сустрэчу з Майстрам, Мысляром, Настаўнікам. Змест адукацыі заключаецца перадусім у мысленні. І, нарэшце, трэці прынцып — самавызначэнне і самавызначанасць. Бо ніхто не задае траекторыю, па якой трэба рухацца — і гэта найбольш складана для тых, хто ідзе ва ўніверсітэт у якасці слухача. Тут ніхто не прапануе канкрэтную праграму, наадварот, чалавек павінен ведаць, навошта ён ідзе ва ўніверсітэт і што хоча там знайсці. Такая «перакуленая» схема — вельмі нязвыклая для нашай сістэмы адукацыі, але яна дазваляе фармаваць уласны светапогляд і мысленне.
Таццяна Вадалажская і Ірына Дубянецкая
Падчас імпрэзы слухачы і мысляры Лятучага дзяліліся асабістымі траекторыямі і ўласнымі ўражаннямі ад праналежнасці да гэтай прасторы, шмат казалі пра ўніверсітэт як пра месца жывога мыслення. Напрыканцы ж адбылася прэзентацыя адукацыйных курсаў, школ і семінараў. Яна складаецца з некалькіх узроўняў і форм. Першы ўзровень — агульнаадукацыйныя курсы. Ужо ў першым семестры, які распачнецца ў кастрычніку-лістападзе, слухачоў чакаюць працяг курса Уладзіміра Мацкевіча «Індывідуальнасць і мысленне. Уводзіны ў філасофію», курс Ігара Бабкова «Уводзіны ў посткаланіяльную тэорыю», Школа Бібліі Ірыны Дубянецкай, «Сацыяльная тэорыя і сучаснасць» ад Галіны Русецкай, а таксама «Тэхнікі сімвалічнай інтэрпрэтацыі. Семіётыка» ад Паўла Баркоўскага і Аляксандра Сарны.
Другі семестр, які распачнецца ў лютым, запоўняць курс Міхала Анемпадыстава «D5. Dызань!», «Правілы аналітыкі: дадзеныя і іх інтэрпрэтацыя» Андрэя Ягорава, Таццяны Вадалажскай і Алены Барадачовай, «Катэгорыі і прынцыпы гістарычнага мыслення» Ліліі Ілюшынай, «Сучасныя медыя і прынцыпы іх аналізу» Аляксандра Сарны.
Апроч курсаў, ёсць яшчэ і семінары. Так, Вячаслаў Бабровіч прапануе заняцца «Тэорыямі і практыкамі дэмакратыі», Міхаіл Баярын і Ігар Кулікоў ладзяць «Майстэрню Свамовы: мысліць па-беларуску», Уладзімір Мацкевіч і Таццяна Вадалажская працягнуць «Метадалагічны семінар».
Акрамя гэтага будуць працаваць распачатыя летась чатыры школы магістраў гульні, да якіх можна далучыцца, даслаўшы заяўку з матывацыйным лістом і прайшоўшы сумоўі з кіраўнікамі школ.
Алег Дзярновіч, кіраўнік Школы ВКЛ
Заяўкі на навучанне ў Лятучым універсітэце прымаюцца да 10 кастрычніка 2016 года на сайце: fly-uni.org.
Відэазапіс імпрэзы:
Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі»
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»