Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
22 верасня ў Мінску — публічная лекцыя Яраслава Бекіша «Не-уяўляючы Беларусь: тры зялёныя ўтопіі»
22 верасня 2016 года адбудзецца публічная лекцыя каардынатара таварыства «Зялёная сетка» Яраслава Бекіша «Не-уяўляючы Беларусь: тры зялёныя ўтопіі»
Публічная лекцыя будзе прачытана ў межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні», які падчас Тыдня беларускага мыслення супольна ладзяць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь».
Тры зялёныя ўтопіі — гэта тры абсалютызаваныя крайнасці таго, як можа ўсё стацца з пункту гледжання будучыні планеты. Што нас чакае наперадзе: тэхналагічны прарыў, які дазволіць усім жыць добра і шчасліва або катастрофа глабальнага маштабу, пасля якой нічога не застанецца? Ці магчымы трэці варыянт?
«Калі перад планетай раптам паўстане пытанне, каму пакінуць месца ў выратаваўчым карабліку, а каму прыйдзецца папрацаваць, але на квіток не прэтэндаваць, то ў ліку каго апынуцца беларусы? Як мы будзем вырашаць этычныя пытанні, ці гатовыя мы саступіць сваё месца або будзем змагацца за яго? Мы падумалі пра гэта?», — задаецца пытаннем Яраслаў Бекіш.
Апроч розных тэмаў пра культурную ідэнтычнасць, гістарычную справядлівасць і палітычную будучыню, беларусам неабходна паразважаць пра самаідэнтыфікацыю нацыі з пункту гледжання прыроды, размеркавання рэсурсаў, змены кліматычных умоваў існавання.
«Бо гэта экзатычна — у нас ніхто пра гэта не думае. Бо гэта актуальна — але пра гэта таксама ніхто думаць не хоча. Можна тысячы гадоў абмяркоўваць, як змяняецца адукацыю, як здараюцца крызісы, прыходзяць і сыходзяць палітыкі, а ў гэты час на нас няўхільна насоўваецца айсберг у выглядзе выклікаў, звязаных з прыродай. Але да іх гатовыя толькі пісьменнікі-фантасты, яны ўвесь час аб гэтым думаюць», — засяроджвае ўвагу Яраслаў Бекіш.
Пытанні ўстойлівага развіцця ў палітыцы і эканоміцы — гэта глабальны трэнд. У прэсе ЗША шмат абмяркоўваюць эксцэнтрычнасць аднаго кандыдата на прэзідэнты, але яшчэ і тое, што ў ягонай уладзе будзе «адмовіцца ўдзельнічаць у Парыжскім кліматычным пагадненні» і «аднавіць будаўніцтва нафтаправода Keystone». У Францыі да 2025 года збіраюцца скараціць долю атамнай энергетыкі з 76 да 50%.
«Калі беларусы захаваюцца як нацыя, усё будзе дрэнна: прыйдзецца змагацца, шмат працаваць, пацець, плаціць, і не толькі грашыма, можа быць, прыйдзецца нават ваяваць. Усё гэта вельмі цяжка. Але калі беларусы як нацыя існаваць перастануць, то ўсё будзе добра: мы станем гістарыка-культурнай спадчынай, а ў гістарыка культурнай спадчыны заўсёды ўсё добра», — падагульняе Яраслаў Бекіш.
Публічная лекцыя Яраслава Бекіша «Не-уяўляючы Беларусь: тры зялёныя ўтопіі» адбудзецца 22 верасня, у чацвер, у мінскай прасторы «Корпус8» (прасп. Машэрава, 9). Пачатак у 19.00. Уваход вольны!
Наступныя лекцыі цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні»:
- 23 верасня (пятніца), 17.30-18.30 — Публічная лекцыя Змітра Задорына «Цэнтральная плошча як парок сэрца ў целе Мінска». Праз асэнсаванне гісторыі цэнтральнай плошчы Мінска, невырашальных праблемаў, звязаных з яе перабудовай, лектар разважае пра магчымасці яе «выздараўлення».
- 23 верасня (пятніца), 20.00-21.00 — Лекцыя з элементамі майстар-класа Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы (дуэт «АГАТА») «Беларусь праз музычную семантыку і сінтаксіс». Разважанне пра мысленне ў музыцы і інструментарый музычнага выказвання: музычны сінтаксіс і сэнсаўтваральныя адзінкі.
- 24 верасня (субота), 17.00-19.00 — Публічная лекцыя Ігара Бабкова «Уладзімір Абушэнка: рэканструкцыя ідэі». Разважанне пра Уладзіміра Абушэнку і ягоны час: рэканструкцыя кантэкста, жыццёвых і сацыльных дэкарацый, праектаў і схем думкі, месцаў і іх адсутнасці.
Усе лекцыі будуць праходзіць у прасторы «Корпус8» (Мінск, прасп. Машэрава, 9). Уваход вольны!
UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»