Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
«Беларускае мысленне: quo vadis?» — сустрэчы і дыскусіі ў Бабруйску, Магілёве, Віцебску і Мінску
21 верасня — у Бабруйску, 22-га — у Магілёве, 23-га — у Віцебску і 25-га — у Мінску адбудуцца сустрэчы з беларускімі інтэлектуаламі з нагоды выхаду Анталогіі беларускага мыслення «Код прысутнасці».
Імпрэзы ладзяцца ў межах Тыдня беларускага мыслення!
Анталогія беларускага мыслення «Код прысутнасці» сабрала ў сябе 23 знакавых тэкста беларускіх мысляроў і інтэлектуалаў за 2000-2015 гады. Выдадзеная Лятучым універсітэтам і Беларускім калегіумам, Анталогія падводзіць вынікі 15-гадовага перыяду сталення беларускай думкі і сучаснага інтэлектальнага дыскурсу. У кнізе сабраныя тэксты розных жанраў і стыляў — тут і маніфесты, і метафізычныя развагі, крытыка падыходаў і рэакцыя на выклікі сучаснага свету, паглыбленне ў карані цывілізацыі ад самага пачатку і асэнсаванне Беларусі, «якой яна ёсць».
Чаму беларускае мысленне самае метафізічнае? Якія тэмы найбольш хвалююць інтэлектуалаў? Ці ўвогуле можна лічыць мысленне «беларускім»? Па якіх крытэрах вызначыць, дзе ёсць мысленне? Што намыслілі за 15 гадоў беларускія інтэлектуалы?
Разам з Таццянай Вадалажскай — у Бабруйску, Валянцінам Акудовічам і Сяргеем Дубаўцом — у Магілёве, Уладзімірам Мацкевічам — у Віцебску, Таццянай Шчытцовай, Ігарам Бабковым, Паўлам Баркоўскім, Міхаілам Баярынам ды інш. — у Мінску ўдзельнікі сустрэч змогуць паразважаць і паспрачацца пра пакручысты лёс мыслення, пра яго паўставанне і сталенне, пра герояў і знакавыя падзеі, а таксама пра ўнікальныя ідеі і адметнасці, што складаюць асабісты стыль беларускага мыслення і сучаснасці.
Запрашаем усіх зацікаўленых — у Бабруйску, Магілёве, Віцебску і Мінску — далучыцца да падзей!
Падчас прэзентацый можна будзе набыць кнігу.
Такім чынам, сустрэчы адбудуцца:
- Бабруйск — 21 верасня, 18.00-20.00 — Тайм клуб «1387» (вул. Савецкая, 97-2): Таццяна Вадалажская прадстаўляе Анталогію беларускага мыслення «Код прысутнасці». Прэзентацыя кнігі і дыскусія;
- Магілёў — 22 верасня, 18.30-20.30 — Цэнтр «Кола сяброў» (зав. Чкалава, 16): Валянцін Акудовіч і Сяргей Дубавец прадстаўляюць Анталогію беларускага мыслення «Код прысутнасці”. Прэзентацыя кнігі і дыскусія;
- Віцебск — 23 верасня, 18.00-20.00 — Torvald art-pub (вул. Камсамольская, 32): Уладзімір Мацкевіч прадстаўляе Анталогію беларускага мыслення «Код прысутнасці». Прэзентацыя кнігі і дыскусія;
- Мінск — 25 верасня, 16.30-18.30 — «Корпус8» (прасп. Машэрава, 9): Дыскусія «Беларускае мысленне: quo vadis?» на падставе Анталогіі беларускага мыслення «Код прысутнасці» з удзелам: Таццяны Шчытцовай, Ігара Бабкова, Паўла Баркоўскага, Міхаіла Баярына. Мадэратар дыскусіі — Таццяна Вадалажская.
На ўсе імпрэзы ўваход — вольны!
Сачыць за гэтымі і іншымі падзеямі Тыдня беларускага мыслення можна ў адмысловым гугл-дакуменце або на старонцы падзеі ў Фэйсбуку.
UPD.: Відэазапіс публічнай дыскусіі ў Мінску:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»