Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы — не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
У межах Тыдня беларускага мыслення адбылася публічная лекцыя «Інтэлектуальныя сістэмы: праблемы і перспектывы», арганізаваная Лятучым універсітэтам і Міжнародным кансорцыумам «ЕўраБеларусь».
Выступоўца — доктар тэхнічных навук, прафесар Уладзімір Галянкоў 40 гадоў займаецца праблемай штучнага інтэлекта і інтэлектуальнымі сістэмамі, выгадаваў мноства вучняў. Яго студэнты (Уладзімір Васільевіч выкладае ў БДУІР) цягам некалькіх гадоў з’язджалі працаваць у вядучыя цэнтры ІТ-сферы свету.
Уладзімір Галянкоў і Уладзімір Мацкевіч
Падчас лекцыі Уладзімір Галянкоў разглядаў праблемы развіцця рынка інтэлектуальных сістэм: «Чалавецтва павінна саспець да гэтага», — зазначыў выступоўца.
Дык што ж такое ўвогуле інтэлектуальная сістэма? Існуе некалькі яе азначэнняў. Напрыклад, што гэта камп’ютарная сістэма, у ходзе стасункаў з якой узнікае адчуванне, што вы стасункуеце з чалавекам. Ці што гэта камп’ютарная сістэма, якая можа вырашаць інтэлектуальныя задачы, альбо тыя задачы, з якімі традыцыйная камп’ютарная сістэма не спраўляецца. Але найбольш дакладнае азначэнне інтэлектуальнай сістэмы — тая сістэма, якая здольна набываць новыя веды і ўменні і не мае абмежаванняў у пашырэнні сваіх магчымасцей. Інтэлектуальная сістэма заснаваная на ведах і прадметна незалежных (універсальных) механізмах рашэння задач.
Як падкрэсліў Уладзімір Галянкоў, пераход ад традыцыйных камп’ютарных сістэм да інтэлектуальных — гэта лагічны этап іх эвалюцыі.
Навошта нам патрэбныя інтэлектуальныя сістэмы? Па-першае, для істотнага павышэння ўзроўню аўтаматызацыі чалавечай дзейнасці. Па-другое, для пераводу сучасных інфармацыйных (камп’ютарных) тэхналогій на прынцыпова новы, больш дасканалы ўзровень. Ну і па-трэцяе, пераход да іх непазбежны. «Інтэлектуальныя сістэмы — не фантастыка», — запэўніў дакладчык.
Тым не менш, попыт на інфармацыйныя сістэмы пакуль што перавышае прапанову нават пры даволі высокім узроўні навуковых вынікаў. Асноўная прычына гэтага — адсутнасць шырокага кантынгента інжынераў, іх у нас проста ніхто не рыхтуе.
Апроч таго, павінна існаваць агульная тэхналогія распрацоўкі інтэлектуальных сістэм, створана эфектыўная методыка навучання інжынераў інтэлектуальных сістэм:
«Навука ёсць, а інжынерыі пакуль няма. Але яе трэба развіваць», — канстатаваў прафесар.
У той жа час, развіццё рынка інтэлектуальных сістэм — выклік не толькі для інжынераў, але і для навукоўцаў, бо тэхналогія распрацоўкі павінна пастаянна ўдасканальвацца.
Але патрабаванні ёсць не толькі да стваральнікаў, але і да карыстальнікаў інтэлектуальных сістэм, а таксама да тэхналогіі іх распрацоўкі. Калі казаць глабальна, то для развіцця рынка інтэлектуальных сістэм неабходна ўзаемадзеянне навукі, адукацыі, інжынерыі і бізнеса, а гэтага ўзаемадзеяння ў нас бракуе, зазначыў выступоўца.
«Калі мы зразумеем, што такое сэнс, як яго фармалізаваць і змясціць у памяць камп’ютара, тады развяжуцца шматлікія пытанні», — паабяцаў ён. І падсумаваў:
«Навучыцца рабіць інтэлектуальныя сістэмы можна толькі адным спосабам — рабіць інтэлектуальныя сістэмы».
Відэазапіс публічнай лекцыі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»