Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
23 верасня — лекцыя Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы «Беларусь праз музычную семантыку і сітнаксіс»
23 верасня 2016 года ў Мінску адбудзецца публічная лекцыя з элементамі майстар-класа музыкаў гурта «АГАТА»: Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы.
Імпрэза пройдзе ў межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні», які падчас Тыдня беларускага мыслення супольна ладзяць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь».
У адрозненне ад слова, музыка не здольная сама растлумачыць свой сэнс — музычнае «маўленне» зусім не падобнае на «натуральную гаворку». Музыка — гэта заўсёды непасрэдны працэс слухання. Навык слухання — гэта навык уцягвання, чуласці і інтэрпрэтацыі. Калі б існаваў слоўнік музычных значэнняў, то музыка была б пазбаўлена сваёй «аб’ектыўнай» уласцівасці быць зразумелай для прадстаўнікоў розных культур — гэта адрознівае музыку «наогул» ад музыкі ў фальклоры, дзе яна, як правіла, выступае часткай рытуала і, такім чынам, валодае цалкам пэўным значэннем.
Разам з музыкамі гурта «АГАТА» запрашаем паразважаць пра:
- Фальклор як асяроддзе самаідэнтыфікацыі і механізмы яго функціянавання;
- Магчымасць і інструментарый музычнага выказвання: музычны сінтаксіс і сэнсаўтваральныя адзінкі ў музыцы.
Публічная лекцыя з элементамі майстар-класа Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы (гурт »АГАТА») «Беларусь праз музычную семантыку і сітнаксіс» адбудзецца 23 верасня, у пятніцу, у прастора «Корпус8» (Мінск, прасп. Машэрава, 9). Пачатак у 20.00. Уваход вольны!
У суботу пройдзе заключная лекцыя цыкла «Уяўляючы Беларусь»:
- 24 верасня, 17.00-19.00, прастора «Корпус8» (прасп. Машэрава, 9) — Публічная лекцыя Ігара Бабкова «Уладзімір Абушэнка: рэканструкцыя ідэі». Разважанне пра Уладзіміра Абушэнку і ягоны час: рэканструкцыя кантэкста, жыццёвых і сацыльных дэкарацый, праектаў і схем думкі, месцаў і іх адсутнасці. Уваход вольны!
Раней ужо адбыліся наступныя лекцыі цыкла:
- 20 верасня — Публічная лекцыя Уладзіміра Галянкова «Інтэлектуальныя сістэмы: праблемы і перспектывы» (Фота і відэа).
- 21 верасня — Публічная лекцыя Уладзіміра Мацкевіча «Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса».
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»