23 верасня — публічная лекцыя Зміцера Задорына «Цэнтральная плошча як парок сэрца ў целе Мінска»

22.09.2016
Лятучы ўніверсітэт

23 верасня 2016 года ў Мінску адбудзецца публічная лекцыя архітэктара, даследчыка архітэктуры і горадабудаўніцтва савецкага пасляваеннага мадэрнізму Зміцера Задорына.

Публічная лекцыя будзе прачытана ў межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні», які падчас Тыдня беларускага мыслення супольна ладзяць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь».

11 сакавіка 1984 года, згодна з пастановай Мінскага гарвыканкама, Цэнтральная плошча была перайменаваная ў Кастрычніцкую. Гэтым жэстам гарадскія ўлады замацоўвалі сваё рашэнне аб зацвярджэнні канчатковага праекта Палаца культуры БССР. Са з'яўленнем галоўнага грамадскага будынка горада, пераіменаванага неўзабаве ў Палац Рэспублікі, павінна была скончыцца і пакутлівая гісторыя станаўлення галоўнай плошчы краіны. Але гісторыя не скончылася — Кастрычніцкая плошча працягвае хваравіта мутаваць. Нягледзячы на свой унікальны статус, халодная, суровая і знежывелая, яна застаецца галоўнай ранай у цэнтры Мінска. Ці захавалася ў нас усё-такі нейкая надзея яе вылечыць?

Публічная лекцыя Зміцера Задорына «Цэнтральная плошча як парок сэрца ў целе Мінска» пройдзе 23 верасня, у пятніцу, у прасторы «Корпус8» (Мінск, прасп. Машэрава, 9). Пачатак у 17.30. Уваход вольны!

Наступныя лекцыі цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні»:

Усе лекцыі будуць праходзіць у мінскай прасторы «Корпус8» (прасп. Машэрава, 9). Уваход вольны!

Раней ужо адбыліся наступныя лекцыі цыкла:

UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:


Другие публикации