Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Беларускі калегіум абвясціў набор на 2016-2017 навучальны год
Беларускі калегіум — гэта выдатны шанец патрапіць у інтэлектуальную супольнасць беларускага грамадства!
Што такое Беларускі калегіум?
Беларускі калегіум — першая ў незалежнай Беларусі платформа нефармальнай адукацыі, заснаваная ў 1997 годзе. Выкладчыкі Беларускага калегіума — вядомыя ў Беларусі і свеце інтэлектуалы, навукоўцы, пісьменнікі, журналісты, іх курсы базуюцца на апошніх навуковых даследаваннях, сучасных методыках і практыках. Праграмы Беларускага калегіума не дублююць праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.
Сертыфікат Беларускага калегіума не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі, аднак навучанне ў Калегіуме дае ўнікальныя веды і навыкі, якія значна пашыраюць інтэлектуальныя і прафесійныя гарызонты.
Што прапануе Беларускі калегіум?
Беларускі калегіум прапануе навучанне па чатырох спецыялізацыях:
- Найноўшая гісторыя. У межах дадзенай праграмы вы зможаце атрымаць веды пра трагічны і ўзнёслы лёс Беларусі ў ХХ стагоддзі. Заняткі вядуць найлепшыя беларускія гісторыкі, якія прэзентуюць вынікі сваіх апошніх даследаванняў. Шмат увагі надаецца практычным заняткам (архіўная і экскурсійная практыка і г.д.).
- Філасофія і літаратура. Гэты праект не мае аналагаў у краіне. Тут філасофія з літаратурай яднаюцца ў адно цэлае. Акцэнт робіцца на творчасці, таму да нас найперш прыходзяць за навукай тварэння вершаў, прозы, філасофскіх тэкстаў. Але мы вітаем усіх, хто прагне ісціны і прыгажосці.
- Еўрапейская палітыка, грамадства, культура. Гэта ўнікальная для Беларусі адукацыйная праграма, якая дае паглыбленыя веды пра палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя ды культурныя працэсы ў Еўрапейскім Саюзе і Усходняй Еўропе. Калі вы — малады навуковец ці аналітык, праграма можа стаць выдатным пачаткам вашай кар’еры.
- Журналістыка: пачатковы курс. Гэтая праграма вучыць адрозніваць прафесійныя журналісцкія прынцыпы ад метадаў агітацыі і прапаганды, прапануе веды і практыку вырабу медыяпрадукта, а таксама паглыбленую спецыялізацыю ў актуальных накірунках медыяпрактыкі.
Як стаць навучэнцам Калегіума?
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў або асобы з вышэйшай адукацыяй. У асобных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.
Прыём на навучанне ажыццяўляецца па выніках сумоўя. Для запрашэння на сумоўе трэба запоўніць анкету. Для паступлення на аддзяленне «Філасофія і літаратура» таксама патрабуюцца ўласныя тэксты (падрабязней гл. тут), на аддзяленне «Найноўшая гісторыя» — матывацыйны ліст (падрабязней гл. тут). Іх варта адпраўляць на адрас электроннай пошты: [email protected].
Пачатак заняткаў — з канца кастрычніка 2016 года.
Заяўкі прымаюцца да 17 кастрычніка 2016 года (уключна).
Адказы на асноўныя пытанні, звязаныя з паступленнем і навучаннем, можна паглядзець тут.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз адрас электроннай пошты: [email protected] і старонку ў Фэйсбуку.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»