22 кастрычніка ў Мінску — канферэнцыя Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці

03.10.2016
Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП

22 кастрычніка 2016 года ў Мінску пройдзе чарговая канферэнцыі Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Тэма канферэнцыі: «Справаздача Каардынацыйнага камітэта, выбары ў Кардынацыйны камітэт і план дзеянняў».

У канферэнцыі будзе 2 асноўныя задачы:

Першыя задача:

  • абмеркаванне і прыняццё справаздачы працы Каардынацыйнага камітэта БНП;
  • прыняццё паправак у Рэгламент БНП (гэта праца не была завершана на мінулай канферэнцыі 23 красавіка 2016 года);
  • выбары Каардынацыйнага камітэта, старшыні і рэвізора;
  • абмеркаванне плана дзейнасці на 2016 год. Упершыню будзем абмяркоўваць ўклад організацый-прадстаўнікоў у дзейнасць БНП, форму рэгістрацыі БНП.

Другая задача:

  • знаёмства і сустрэча дэлегатаў чарговай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая адбудзецца 28-29 лістапада ў Бруселі. Прадстаўнікі БНП пазнаёмяцца з дэлегатамі. З удзельнікамі сустрэчы ФГС УП пройдзе абмеркаванне мэт і тактыкі паводзін беларускага боку.

Удзел у канферэнцыі могуць узяць як сталыя ўдзельнікі БНП, якія падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве щ межах Нацыянальнай платформы ФГС УП, так і іншыя арганізацыі (без права голасу).

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаецца па адной асобе ад кожнай арганізацыі.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна зарэгістравацца да 14 кастрычніка 2016 года (уключна).


Другие публикации