Лятучы ўніверсітэт: Метадалагічная школа магістраў гульні

04.10.2016
Лятучы ўніверсітэт

Метадалагічная школа магістраў гульні дзейнічае ў Лятучым універсітэце з пачатку 2016 года, і зараз у матываваных людзей з’явіўся цудоўны шанец далучыцца да яе працы. Заяўкі на паступленне ў Школу прымаюцца да 10 кастрычніка 2016 года.

Кіраўнікі Школы: Уладзімір Мацкевіч і Таццяна Вадалажская.

У межах школы беларуская метадалагічная супольнасць прапануе інавацыйны падыход да адукацыі. Мы арыентуемся не на прафесіі, дысцыпліны ці тэмы, а на фармаванне асобай формы мыслення, дзеяння і ладу жыцця — Homo ludens (чалавека гуляючага, людэніта).

Чалавек гуляючы — гэта нашае бачанне антрапалагічнай перспектывы сучаснага чалавека, якая скіравана на асваенне мыслення для гуманітарнай практыкі ва ўмовах множнасці сусветаў. Мы запрашаем удзельнікаў падчас навучання выбудаваць з сабе Homo ludens праз супольнае засваенне метадаў, падыходаў і практыкі самаарганізацыі і самавызначэння. На гэтым шляху мы прапануем напрацаваны ў метадалагічным падыходзе спосабы мыслення, самавызначэння і стасункаў са светам.

У праграму школы ўваходзяць:

  • засваенне базавых метадаў і падыходаў метадалагічнай працы (анталагічная праца, схематэхніка, рэфлексія і праблематызацыя, праграмаванне, гульняпрактыка);
  • праца з асабістай адукацыйнай і кар’ернай траекторыяй;
  • самавызначэнне і арганізацыя асабістай і супольнай дзейнасці арыентаванай на Беларусь (даследаванні, праекты і г.д.);
  • асваенне разнастаўных форм актуальнага беларускага мыслення "тут і цяпер";
  • арганізацыя і ўдзел ва ўніверсітэцкай гульні;
  • удзел у клубная прасторы метадалагічнай супольнасці.

У працы школы будуць браць удзел асноўныя чальцы метадалагічнай супольнасці: Уладзімір Мацкевіч, Таццяна Вадалажская, Андрэй Ягораў, Аксана Шэлест, Зміцер Галіноўскі і інш. У адукацыйны працэс у школе будуць уключаны заняткі з шырокім колам мысляроў з Калегіума Лятучага ўнвіерсітэта: Ігар Бабкоў, Міхаіл Баярын, Міхал Анемпадыстаў і інш.

У школу запрашаюцца тыя, хто:

  • маюць і свабодны час і лад жыцця для мыслення;
  • маюць амбіцыі па сістэмных пераўтварэннях грамадства і гатовыя да "гульні ў Беларусь";
  • шукаюць адказаў на падставовыя пытанні і гатовыя да радыкальных зменаў у сябе: карціне свету, метадах, ладу жыцця.

Школа разлічана на 2,5 універсітэцкія гады.

Заняткі ў Школе пачаліся ў студзені 2016 года і заканчваюцца ў траўні 2018 года. Але ў самых матываваных з’явіўся шанец далучыцца да працы Школы зараз!

Каб патрапіць у Школу неабходна да 10 карстрычніка 2016 года падаць заяўку (запоўніць анкету і даслаць матывацыйны ліст) па спасылцы ніжэй.

Усе падаўшыеся будуць запрошаны да сумоўя.

Пры адборы будзе ўлічваецца:

  • папярэдняе знаёмства з метадалагічным падыходам (пройдзеныя курсы Уладзіміра Мацкевіча, Андрэя Ягорава ці Таццяны Вадалажскай у Лятучым універсітэце, самастойнае знаёмства з СМД-метадалогіяй);
  • самавызначэнне ў накірунку выбодовы сваёй індывідуальнай траекторыі ў бок метадалогіі;
  • наяўнасць практычных задач, якія патрабуюць метадалагічных сродкаў для іх вырашэння.

Заяўкі на паступленне ў Школу прымаюцца да 10 кастрычніка 2016 года!

Іншыя школы магістраў гульні:

Гл. таксама: Адукацыйная праграма Лятучага ўніверсітэта 2016-2017 года


Другие публикации