Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Як змяніўся палітычны курс Беларусі ва ўмовах расійскай агрэсіі і прапаганды? (Фота)
Некалькі сотняў экспертаў і даследчыкаў сабраліся ў Коўна (Літва) на VI Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі.
Штогадовы форум сабраў адмыслоўцаў гуманітарных і сацыяльных навук з Беларусі, Польшчы, Украіны, Літвы, Малдовы, Вялікабрытаніі і іншых краін. Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі тузін спецыялізаваных секцый і панеляў: ад праблем гістарычных даследаванняў да пытанняў сучасных біблійных перакладаў, ад гендарных распрацовак да нацыянальнай бяспекі.
Лейтматывам Кангрэса сталася вывучэнне і абмеркаванне расійскага ўплыву ва Усходняй Еўропе і наступстваў інфармацыйнай вайны, якая цяпер разгарнулася ў рэгіёне. Нягледзячы на ўваходжанне ў адну еўразійскую палітычную і эканамічную прастору з Расійскай Федэрацыяй, у адносінах паміж афіцыйным Мінскам і Крамлём эксперты адзначаюць істотнае пахаладанне. Беларусь адмовіла Маскве ў пабудове вайсковай базы, кіраўніцтва краіны анансавала перагляд тарыфаў на транзіт расійскіх нафтапрадуктаў, а беларускія чыноўнікі аднавілі кантаткы з заходнімі дыпламатамі. Праблемам міжнародных дачыненняў, нацыянальнай бяспекі і дэзінтэграцыі ў рэгіёне на Кангрэсе была прысвечана адбыўшаяся ўчора, 7 кастрычніка, адмысловая панель «Дэзынтэграцыя дэзынтэграцыі: палітыка і эканоміка на постсавецкай прасторы пасля 2008 года».
«Сярод процьмы тэмаў найбольшую ўвагу, безумоўна, выклікае палітычны курс Беларусі ва ўмовах інфармацыйнай вайны і рускай агрэсіі ва Усходняй Еўропе, — мяркуе старшыня Арганізацыйнага камітэта Кангрэса Андрэй Казакевіч. — Мы ўсе разумеем, што пасля падзей ва Украіне ў 2014 годзе мы апынуліся ў новых геапалітычных умовах. Старыя правілы перастаюць дзейнічаць, а Расія праводзіць непрадказальную палітыку. Існуе вялікая нявызначанасць, як гэтая сітуацыя будзе выглядаць у бліжэйшы час. Гэтыя правілы, якія маюць некалькі ўзроўняў, толькі пачынаюць наноў выбудоўваюцца».
Аналітык адзначыў, што сітуацыю, якая цяпер склалася, можна вывучаць выключна комплексна. Найперш беларускаму грамадству варта вывучыць досвед гібрыдных войн, які быў ужыты ва Украіне, каб прадухіліць яе паўтарэнне. Таксама, паводле Казакевіча, аналіза патрабуе эканамічны ўплыў на сітуацыю ў краіне праз фінансаванне палітычных рухаў і «падрыўных сіл». Асабліва важным у рэчышчы эканамічнага крызісу, які цяпер разгортваецца ў рэгіёне, адмыслоўцу ўяўляецца эканамічны складнік.
Даследчык Цэнтра Астрагародскага Рыгор Астапеня перакананы, што ў Беларусі змяншаецца ўзровень залежнасці ад Расійскай Федэрацыі: «Мы мусім канстатаваць, што зараз працягваецца станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Зараз мы назіраем агульны трэнд — змяншаецца колькасць беларусаў, якія навучаюцца на вайсковых спецыяльнасцях у Расіі. За апошнія 7 гадоў удзел беларускіх вайскоўцаў у сумесных вучэннях паменшыўся на 50 працэнтаў. Паўсюдна адкрываюцца самастойныя беларускія амбасады і прадстаўніцтвы, калі раней яны існавалі як прыдатак да расійскіх дыпламатычных місій, здымаючы невялікія памяшканні ў расійскіх амбасадах».
У той самы момант, Астапеня адзначае, што ў нашай краіне павялічыўся ўплыў і актыўнасць прарасійскіх СМІ, якія дзейнічаюць у Беларусі, але фінансуюцца з Расіі. Агулам у расійскіх медыях заўважна тэндэнцыя крытычнага стаўлення да апошніх палітычных крокаў і заяў афіцыйнага Мінска: ці то стаўленне да Турцыі, спробы эканамічнага супрацоўніцтва з Кітаем ці дэкларатыўная падтрымка тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Астапеня мяркуе, што інфармацыйная «траўля» адбываецца выключна з-за спробаў афіцыйнага Мінска дыстанцыянавацца ад афіцыйнай палітыкі Расійскай Федэрацыі.
Нягледзячы на невялікія спробы і крокі беларускага боку праводзіць самастойную палітыку, абодва аналітыка мяркуюць, што генеральна лаяльныя і партнёрскія адносіны Беларусі і Расіі не зменяцца. Прычынай таму ўяўляюцца найперш эканамічныя і палітычныя сувязі і фактычная залежнасць ад расійскай эканамічнай і палітычнай падтрымкі.
Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі»
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»