Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Леанід Каліценя: Беларусы выбіраюць актыўнасць замест канапы
У беларускіх умовах «абыякавасці» дабрачыннасць стала каталізатарам актыўнасці.
Дырэктар Цэнтра сацыяльных інавацый (ЦСI) Леанід Каліценя перакананы, што за апошнія некалькі гадоў у Беларусі намецілася тэндэнцыя зменаў грамадскай актыўнасці. Ён выказаў меркаванне, што, нягледзячы на песімістычныя ацэнкі агульнага стану грамадзянскай супольнасці, сучасныя даследчыкі мусяць скарэктаваць свае індыкатары з-за спецыфікі палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў Беларусі.
Падчас прайшоўшага 7-9 кастрычніка ў літоўскім Коўна VI Міжнароднага Кангрэса даследчкаў Беларусі ў межах панелі «Грамадзянская супольнасць» Леанід Калiценя прэзентаваў адмысловае даследаванне зменаў грамадскай актыўнасці. Пасля прэзентацыi ён падзялiўcя сваiмi думкамi наконт гэтых зменаў са Службай iнфармацыi «ЕўраБеларусi»:
— Апошнім часам даследаванне сацыяльнай актыўнасці прыцягвае асаблівую ўвагу. Пасля падзей 2014 года ва Украіне апынулася, што грамадская актыўнасць можа адыграць важную і нават ключавую ролю ў гістарычны момант. Майдан выбухнуў таму, што нібыта раптам адбыўся выбух грамадскай актыўнасці. У некаторых у такія моманты закрадаюцца думкі, быццам нейкая сусветная «доўгая рука» проста закінула грошы для гэтага. Але думкі падобнага кшталту могуць з’яўляцца толькі ў тых, хто не надае належнай ацэнкі дзейнасці грамадзянскай супольнасці.
— Што ў такім разе трэба змяніць у падыходах да ацэнкі актыўнасці?
— Мне здаецца, што найперш даследчык можа шмат што прапусціць ці проста не заўважыць з-за таго, што знаходзіцца далёка ад самаго «прадмета», то бок ад актыўнасці. Гэта як даследаваць Марс на адлегласці. Напрыклад, у краіне адбываецца шмат невялікіх, але значных івентаў, пра якія не пішуць у СМІ, і калі даследчык робіць аналіз на падставе медыя, можа шмат чаго не заўважыць. Такі даследчык паглядзіць, што ў 2015 годзе прайшло 2 мітынгі, у 2014-м— зноў 2 і столькі ж — у гэтым годзе. Даследчык прыйдзе да высновы, што ў грамадскім жыцці фактычна нічога не змянілася. Нажаль, і сення шмат хто лічыць, што індыкатарам грамадскай актыўнасці з’яўляюцца выключна арышты і колькасць мітынгаў, хаця вядома, што гэта далёка не так.
— Але вы сцвярджаеце, што ў грамадскім жыцці і, адпаведна, актыўнасці намеціліся пэўныя зрухі?
— Так. Па-першае, за апошні час у краіне выбухнула з’ява краўдфандынгу. Дабрачынны фонд «Шанс» сабраў за некалькі гадоў 9,8 мільёнаў долараў на свае праекты! Краўдфандынгавая пляцоўка «Улей» за год назбiрала 150 тысяч долараў, «Талака» трошкі меней — каля 100 тысяч. Некаторыя людзі, канешне, гавораць, што гэта зусім дробныя лічбы, асабліва, калі вы ведаеце, што еўрапейскія донары штогод выдаткоўваюць на Беларусь каля 40-80 мільёнаў долараў. Нельга не пагадзіцца, але яшчэ некалькі гадоў таму мы не мелі і гэтага. Заўважце, што сабраныя грошы пайшлі на грамадска значныя праекты: дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі, пераклады фільмаў і кніг на беларускую мову, стварэнне і трансляцыю аўтарскага кіно і г.д. Уявіце толькі, якія перспектывы адкрываюцца для Беларусі. У беларусаў на дэпазітах штогод ляжыць каля 20 мільярдаў долараў, калі б мы маглі заангажаваць хаця б 1% ад гэтай сумы, то гэта было б цэлых 200 мільёнаў на год! Перспектыва тут аграмадная, а тыя працэсы, якія мы фіксуем, паказваюць, што беларусы ўсё часцей абіраюць актыўнасць замест «канапнай стратэгіі».
— Вы як раз узначальвалі на нядаўнім Кангрэсе даследчыкаў Беларусі секцыю «Беларуская грамадзянская супольнасць: стан на 2016 год і бліжэйшыя перспектывы». Ці прадстаўленыя даклады падцвердзілі вашыя думкі?
— Агулам гэты год быў асаблівым. Секцыя існуе ўжо чатыры гады і штогод мы бачым мноства змястоўных дакладаў, хаця колькасць удзельнікаў трошкі падае. Гэта адбываецца ў тым ліку і таму, што за гэты час з'явіліся адмысловыя тэматычныя секцыі, напрыклад, «гендэр» і «праблема смяротнага пакарання». У гэтым годзе было шмат цікавых дакладаў у межах іншых секцый, якія так ці інакш краналі тэму грамадскай актыўнасці. Гэта даклад пра вельмі інтэнсіўную дзейнасць у межах ініцыятывы «Маршрут «Беларусь—АТА», а таксама даклады, прысвечаныя інклюзіі і рэпрэзентацыі людзей з амбежаванымі магчымасцямі. Змест гэтых даследаванняў сведчыць, што беларусы паволі актывізуюцца і больш актыўна паводзяць сябе ў грамадскім сектары. Таксама варта адзначыць, што Кангрэс пастаянна адкрывае новых людзей, дазваляе знаёміцца з новымі даследчыкамі ў гэтай галіне.
— Каго вы маеце на ўвазе?
— Тры гады таму я дазнаўся пра Яўгена Марозава, які зараз жыве і працуе ў ЗША. Марозаў зрабіў вялізнае даследаванне ўздзеяння сеціва на актыўнасць. Альбо ў гэтым годзе выстрэліла тэма з даследаваннем пратэстантызму і яго ўздзеяння на дэмакратычнасць і актыўнасць грамадства. Часта гэты чыннік застаецца незаўважны з-за таго, што пратэстанты не могуць ці не жадаюць публічна прадастаўляць інфармацыю пра сябе. Гэта даследаванне ў сваім родзе ўнікальнае.
— Вы заўважылі прыкметы актывізацыі грамадскага жыцця, але ці можна адзначыць і нейкія вынікі падвышэння актыўнасці?
— За апошнія гады грамадзянская супольнасць мела і цэлы шэраг важных дасягненняў. Адным з іх сталася ратыфікацыя Беларуссю Канвенцыі ААН па правах інвалідаў. Гэта стала значным крокам наперад для мноства арганізацый і пляцовак па пашырэнні інклюзыі і дапамозе людзям з абмежаванымі магчымасцямі. У атмасферы агульнай беларускай «абыякавасці» дабрачыннасць стала сваеасаблівым каталізатарам актыўнасці. Магчыма, гэтая актыўнасць грамадзянскай супольнасці не з’яўляецца магістральнай, не ўплывае на прыняццё рашэнняў на дзяржаўным узроўні, але набывае нейкія індывідуальныя рысы i з’яўляецца важным аспектам развіцця грамадства.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»