Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
29 кастрычніка ў Мінску — публічная лекцыя «In memoriam L. Donskis: філасофскія ідэі і публічная палітыка»
Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» запрашаюць на публічную лекцыю Русціса Камунтавічуса, прысвечаную памяці выбітнага літоўскага філосафа, інтэлектуала, палітычнага і грамадскага дзеяча Леанідаса Донскіса.
«Мы добрыя ў гэтым свеце настолькі, наколькі свет знаходзіцца ў нас, — як спроба яго самавыяўлення і, разам з тым, поле нашых маральных выпрабаванняў»
З кнігі Леанідаса Донскіса «Малая мапа досведу:
прадчуванні, максімы, афарызмы» (2016)
Яго можна было б назваць «камертонам сучаснасці», бо ў сваіх кнігах і інтэрв’ю ён ставіў чытача перад неабходнасцю задумацца пра крытэры адрознення сапраўднага зла ад банальных сварак, трагедыі ад другасных эпізодаў сацыяльнага жыцця. Аналізуючы зменлівую і трывожную сучаснасць, ён стараўся акцэнтаваць увагу на сутнасных рэчах, якія вельмі часта заставаліся па-за ўвагай палітыкаў, палітолагаў, журналістаў. Атамізацыя, фрагментацыя, адзінота, ізаляцыя і, як вынік гэтага, маральная слепата, страта маральнай і этычнай адчувальнасці... Вось тыя небяспекі, якія пагражаюць чалавеку ў свеце лакальных канфліктаў, інфармацыйнага шуму, што ствараюць медыя і сацыяльныя сеткі. Падмацаваныя практыкай і дзейнасцю ў межах Еўрапейскага парламента, ягоныя ідэі і разважанні прадстаўляюць «малую мапу ўласнага досведу» і становяцца для нас філасофскай прапановай разумення гэтага свету і месца чалавека ў ім.
Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» у межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» запрашаюць на публічную лекцыю памяці выбітнага літоўскага філосафа, інтэлектуала, палітычнага і грамадскага дзеяча Леанідаса Донскіса. Пра яго ідэі і дзейнасць мы паразважаем разам з прафесарам Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) Русцісам Камунтавічусам.
Лекцыя «Inmemoriam.Donskis: філасофскія ідэі і публічная палітыка» адбудзецца 29 кастрычніка, у суботу, у Галерэі «Ў» (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 17.00. Уваход вольны!
Больш інфармацыі пра гэтую і іншыя публічныя лекцыі Лятучага ўніверсітэта можна знайсці на сайце: www.fly-uni.org.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»