Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Леанід Каліценя: Trixter — новае беларускае медыя, якое парушае правілы і выходзіць за рамкі (Відэа)
Крыху больш за тыдзень таму беларуская медыяпрастора папоўнілася абсалютна новым паводле фармату праектам — «Blog-TV Trixter».
«Па форме — гэта эксперымент на мяжы сацыяльных сетак, журналістыкі, візуальных камунікацый, тэатра і нашага з вамі жыцця. А па сутнасці — гэта гульня ў Беларусь, у якую мы запрашаем усіх ахвотных!», — гаворыцца ў апісанні праекта ў Фэйсбуку.
На першы погляд, тут мала што зразумела. Але варта глянуць глыбей, як раптам ва ўсім знаходзіцца свой сэнс — ад зместу да лагатыпа (над якім працаваў, між іншым, сам Уладзімір Цэслер) і назвы. Трыкстар — гэта міфалагічны герой, які парушае агульнапрынятыя нормы і правілы. Прычым неабавязкова на сваю карысць. Трыкстар можа выйграць, а можа і прайграць. Найбольш вядомыя прыклады трыкстараў — Праметэй, які даў агонь людзям, парушыўшы забарону багоў, ці скандынаўскі Локі.
У спадзяванні хоць крыху прыадкрыць заслону таямніцы, Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі» паразмаўляла з адным з прадзюсараў праекта Леанідам Каліценем.
— Леанід, што такое Trixter і што значыць «гульня ў Беларусь»?
— Тэлеканал Trixter — гэта блог-ТБ. То бок гэта ў нечым блог, які вяшчаецца ў кароткім фармаце інтэрнэт-тэлебачання. Гэта эксперыментальны праект, у якім мы спрабуем новыя фарматы, у тым ліку і ўзаемадзеяння з аўдыторыяй на складаныя тэмы пры дапамозе сучасных метадаў. У падручніках пра гэта не прачытаеш, бо новыя медыя ствараюцца літаральна сёння. Таму Trixter — чарговы крок у развіцці беларускай медыясферы. Ідэю мы прыдумалі самі, хаця прыглядаліся да «Арзамаса», «Громадського ТБ», іншых праектаў, якія нам падабаюцца, і камбінавалі на аснове існуючых прататыпаў новы фармат.
— А што ўсярэдзіне? Па сутнасці?
— Калі медыясфера недастаткова развітая і фармат невядомы, многія рэчы нам даводзіцца рабіць крыху несур’ёзна — без сурова ссунутых броваў і нудных справаздач. То бок мы крыху пагуляем, будзем вольнымі, гнуткімі, будзем трансфармавацца па ходзе. Гульня — гэта доля іроніі ў тых сур’ёзных тэмах, якія мы бярэм.
— А як варта ствіцца да Trixter’а — сур’ёзна?
— Так. Забаўлянка — гэта коцікаў перапошчваць ці выказванні Далай-ламы на ўсе выпадкі жыцця. Мы гуляем усур’ёз, прынамсі, імкнемся да гэтага. Напрыклад, першы выпуск быў пра імя. Гэта нешта філасофскае, нават метафізічнае, хоць і ў побытавым плане таксама важнае: паглядзіце, як доўга выбіраюць імя дзіцяці.
— Але гэта не першасныя праблемы, якія хвалююць грамадства.
— А што хвалюе грамадства?
— Эканоміка, зарплаты, беспрацоўе, дэкрэт аб дармаедах...
— Гэта хвалюе сацыяльныя сеткі. Не трэба глядзець туды, як у люстэрка, думаючы, што гэтыя тэмы хвалююць грамадства. Гэта тое, пра што людзі любяць казаць у сацыяльных сетках. А пра грамадства я не ўзяў бы на сябе смеласць сказаць. Спытайце ў любога сацыёлага: існуе пэўны маятнік інтарэсаў. Цікаўнасць да эканомікі звычайна праяўляецца ў нейкіх дзеяннях. Але я не бачу чэргаў, бунтаў з каструлямі. Іншая справа, што СМІ знемагаюць на гэтыя тэмы — гэта я бачу. Паглядзіце ў стужцы Фэйсбука, як людзі посцяць свае вандроўкі — іх менш не стала. Таму я ў гэта ўсё не веру і лічу, што гэта частка замбавання. Я жыў у 1990-я і бачыў, як бурліла грамадства: як тысячы прадпрымальнікаў у Асіповічах ці Стоўбцах блакавалі выканкамы і патрабавалі адмяніць пэўны падатак. А цяпер напружваюцца хіба што лініі перадачы інтэрнэт-сігналаў.
Крызіс існуе, але ён складаны і простых рашэнняў у ім быць не можа. Але такога, як у Маскве, дзе нехта зарабляе мільярды, а нехта памірае ад голаду, няма. Адзінае, бясчынства міліцыі — гэта ёсць і яго нельга пакідаць па-за ўвагай, але пра гэта ўжо гавораць.
— Пра што тады будзе казаць Trixter?
— Ён будзе казаць пра тое, што людзям трэба, на нашую думку. Мы трымаемся таго меркавання, што людзі жывуць сэнсамі. І калі ўсё ў жыцці ёсць, а сэнсу няма — тады адчуваеш сябе кепска. А калі сэнс ёсць, то ты альбо не звяртаеш увагу на адсутнасць пэўных рэсурсаў, альбо яны самі праз пэўны час з’яўляюцца. Таму Trixter — гэта пра мэты, мроі, будучыню, сэнсы і рэчы, веданне якіх робіць жыццё цікавым.
— Для каго ваш праект?
—Я вельмі доўга думаў, для каго праект. І прыйшоў да высновы, што Trixter — ТБ для разумных, якія хочуць падумаць пра такое, пра што нават не ўяўлялі думаць такім чынам. Для людзей, якія хочуць далучыцца да даволі цяжкіх рэчаў, але ў досыць кароткай форме. Яны, магчыма, атрымаюць навядзенне на тэму, якая выкліча інтарэс і прымусіць прагугліць і прачытаць па ёй некалькі артыкулаў.
— Для гэтага павінна быць моцная матывацыя.
— Калі чалавеку цікава — яму цікава. Я ведаю людзей, якія маюць інтарэс у ратаванні сабак. У іх няма лішніх сродкаў, але частку заробка яны аддаюць у прытулак для сабак. Цяпер адбываецца вялікі рост дабрачыннасці ў краіне. Паглядзіце, колькі праектаў! Гуманітарны маршрут «Беларусь — АТО», дабрачынны фонд «Шанц», які сабраў дзевяць (сёлета, мабыць, будзе дзесяць) мільёнаў долараў за восем гадоў на розныя праекты. Гэта сведчыць, што людзі знайшлі інтарэс у жыцці, раз гэтым займаюцца. Таму я не веру ў штучную матывацыю.
— Хто робіць Trixter?
— У нас вельмі разнастайная і цікавая каманда, хоць гэта і не сведчыць пра тое, што ўсё з праектам будзе добра. Наадварот, нам цяжка працаваць, калі шмат таленавітых людзей, таму ўсё ідзе так марудна. Што датычна «кухні», пакуль скажу толькі наступнае: Trixter робіцца не як стандартнае медыя з галоўрэдам, карэспандэнтамі і інш. Гэта, хутчэй, калектыў мікраблогераў, якія збіраюцца стварыць мегаблог.
— Якім тэмам будуць прысвечаны бліжэйшыя выпускі?
— Ёсць такое азначэнне, як адмоўнае багаслоўе, калі не кажуць, кім ёсць Бог, але кажуць, кім Ён не ёсць. Калі мы канструявалі Trixter, каб не заганяць яго ў жорсткія рамкі, мы акрэслілі, чаго ён не можа. Ён не можа быць сумным, правакаваць агрэсію, гвалт і падобнае, чаго хапае ў інтэрнэце. Але гэта не значыць, што ён будзе «летуценнікам», мы павінны быць прывязаныя да актуальнасці. Паколькі актуальнасць — гэта кінафестываль «Лістапад», які адбудзецца неўзабаве і на які было пададзена 84 беларускія працы, а перад гэтым быў Bulbamovie, высветлілася, што нам давядзецца пагаварыць пра беларускае кіно. Таму ў чацвер аб 11-й гадзіне ў нас будзе дастаткова цікавы анлайн з адным з самых эрудзіраваных і грунтоўных беларускіх кінакрытыкаў Антонам Сідарэнкам. Гэта будзе размова не столькі пра само кіно, колькі пра беларускую мрою — якая яна? Таму дзве бліжэйшыя перадачы ў гэты і наступны чацвер будуць вельмі цікавымі і нечаканымі.
Уступнае слова да праекта:
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»