Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
11 лістапада ў Мінску — «Купляйце беларускае», альбо Што рабіць, калі заўтра не наступіць?»
11 лістапада 2016 года Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» ладзяць у Мінску адкрытую лекцыю Аляксея Крывалапа «Купляйце беларускае», альбо Што рабіць, калі заўтра не наступіць?».
Спажывецкае грамадства пабудавана па такім прынцыпе, каб падтрымліваць у чалавеку прагу да спажывання. Мода на вопратку трымаецца не болей за сезон, нашмат часцей змяняюцца мадэлі камп’ютараў, тэлефонаў, паляпшаецца праграмнае забеспячэнне і г.д. Гэтая сфера функцыянуе такім чынам, каб падштурхоўваць чалавека спажываць нашмат болей, чым патрабуе яго натура і нават здаровы сэнс. Паступова ў чалавеку фармуецца лёгкае стаўленне да ўсяго — усё можна набыць і ад усяго можна легка пазбавіцца. Мяжа паміж каштоўнасным і другасным становіцца вельмі хісткай. Акрамя таго, чалавек упадае ў самападман, думаючы, што праз такі ці іншы выбар рэчаў ён выказвае сябе, сваю індывідуальнасць, што гэта ён задае той ці іншы «дызайн» самога сябе.
Падаецца, што сённяшняя медыясфера ў Беларусі (і не толькі) існуе вельмі падобным чынам — яна насычае чалавека інфармацыяй, часцей за ўсё залішняй і не вартай. У жаданні прыцягнуць новую аўдыторыю выдумваюцца скандальныя гісторыі, статус «сенсацыйнасці», «унікальнасці» ці «фенаменальнасці» надаецца падзеям другасным, а вартыя абмеркавання пытанні застаюцца «па-за трэндам». Бурнае развіццё інтэрнэта і сацсетак знішчае аўтарытэты, у пэўным сенсе — прымушае СМІ функцыянаваць у прасторы «інфармацыйнага шуму» і самім станавіцца яго стваральнікамі. Пагоня за «лайкамі», колькасцю наведвальнікаў, «каментаў» перавышае клопат пра змест, актуальнасць і вартасць публікацыі.
Калі мы паспрабуем уявіць сабе беларускую медыяпрастору праз некалькі гадоў і зразумець, што нас чакае — ці знойдзем мы падставы для аптымізму? Што насамрэч уплывае на развіццё беларускага медыярынку? Ці магчыма існаванне СМІ, не арыентаваных на «інфармацыйнае спажыванне»?
11 лістапада 2016 года Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» у межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» запрашаюць на адкрытую лекцыю культуролага Аляксея Крывалапа «Купляйце беларускае», альбо Што рабіць, калі заўтра не наступіць?». Лекцыя будзе праходзіць у крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!
Разам з лектарам мы паспрабуем прааналізаваць стан сучаснай журналістыкі, узаемаадносіны СМІ і грамадства, уплыў «інфармацыйнага спажывання» на нас і нашу ідэнтычнасць і тыя чыннікі, якія здольныя мяняць сітуацыю і канструяваць іншую будучыню медыяпрасторы.
Відэазапісы папярэдніх лекцый і анонсы наступных падзей шукайце на сайце Лятучага ўніверсітэта: http://fly-uni.org.
UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»