Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
26 лістапада ў Брэсце — адкрытая лекцыя Міхала Анемпадыстава
26 лістапада 2016 года Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» у межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» ладзяць імпрэзу ў Брэсце.
Перад берасцейцамі з адкрытай лекцыяй «Колер і стыль як маркеры ідэнтычнасці» выступіць вядомы культурны дзеяч, дызайнер, графік, аўтар знакавых песенных тэкстаў для беларускіх рок-выканаўцаў, аўтар тэкстаў і канцэпцыі праекта «Народны альбом» Міхал Анемпадыстаў.
Што ўплывала на фармаванне традыцыі беларусаў, нашых уяўленняў пра стыль? Як складвалася гісторыя каларыстычных упадабанняў нашых продкаў? У якіх гістарычных крыніцах мы знаходзім увасабленне і адлюстраванне асноўных колераў? Якую ролю адыгрывае каларыстыка ў нашай матэрыяльнай і нематэрыяльнай культуры, у штодзённым жыцці кожнага беларуса?
Разважаючы разам з лектарам пра мноства гістарычных фрагментаў і наслаенняў, з якіх складаецца Беларускі стыль, мы паспрабуем зразумець логіку яго фармавання і функцыянавання ў культуры сучасных беларусаў, а таксама тое, якую ролю адыгрывае стыль і, у прыватнасці, нашыя каларыстычныя ўпадабанні, у працэсе самаідэнтыфікацыі, пошуку саміх сябе ў гістарычнай і прасторавай адлегласці.
Адкрытая лекцыя Міхала Анемпадыстава «Колер і стыль як маркеры ідэнтычнасці» адбудзецца 26 лістапада, у суботу, у прасторы тэатра «Крылы халопа» (Брэст, вул. Халтурына, 2/1). Пачатак у 18.00. Уваход вольны!
Нумар тэлефона каардынатара ў Брэсце: (+375 29) 8231916 (Святлана).
Матэрыялы і відэазапісы папярэдніх лекцый і анонсы наступных падзей Лятучага ўніверсітэта шукайце на сайце: http://fly-uni.org.
UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»