Андрэй Ягораў пра газавы канфлікт: Гульня на лініі Масква-Мінск можа працягвацца доўга (Відэа)

11.01.2017
Belsat.eu

Праз даўгі за газ Расія скароціць пастаўкі нафты ў Беларусь. Аб’ём у першым квартале складзе 4 млн. тон, замест запланаваных раней 4,5 млн.

Пра прычыны і наступствы такога рашэння распавядае дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг Андрэй Ягораў.

На думку эксперта, эканамічны эфект ад кроку Масквы значны, але не крытычны.

«Дастатковая колькасць для перапрацоўчых заводаў усё роўна ёсць. Хаця гэта не тое, чаго чакае Беларусь. Гэта не дазваляе мець прыбытак, на які разлічвае Беларусь. Таму гэта будзе ўплываць на экспарт, бо нафта з’яўляецца асноўным экспартным рэсурсам», — кажа палітолаг.

Паводле Андрэя Ягорава, цалкам скараціць датацыі Беларусі Расія не можа, бо тады Беларусь будзе імкліва шукаць шляхі незалежнага існавання.

«Дазволіць Беларусі незалежнасць, абрэзаўшы гэтыя рэсурсы, — немагчыма. Гэта гульня, калі трэба даць, але не даць столькі, каб Беларусь магла развівацца больш, чым патрэбна. Гэта нюансы гульні. Далей Мінск будзе правакаваць Маскву пэўнымі сімвалічнымі крокамі, то бок больш рэзка паводзіць сябе на міжнародным узроўні, антырасійская рыторыка. Будзе гульня нерваў», — лічыць Андрэй Ягораў.

Развязання канфлікту праз падпісанне дамовы цяпер не будзе, мяркуе палітолаг.

Колькі яшчэ працягнецца гульня Мінску з Масквою — глядзіце ў «Каментары»:


Другие публикации