Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
На галодным пайку. Расія пагражае скараціць экспарт нафты ў Беларусь (Відэа)
У новы год са старым канфліктам. Летась, праз газавую спрэчку, Масква скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь на чвэрць. Сёлета абʼёмы змяншаюцца яшчэ на 12 %.
Гэтак Расія рэагуе на тое, што Беларусь з пачатку мінулага года недаплочвае амаль палову кантрактнай цаны за газ, лічачы яе «несправядліваю».
«Геастратэгічныя інтарэсы Расіі ў рэгіёне палягаюць зараз у тым, каб трымаць развіццё сваіх сатэлітаў на ніжэйшым узроўні развіцця, чым яны таго хочуць. І з Беларуссю вось гэтая гульня працягваецца», — мяркуе дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг Андрэй Ягораў.
Гл. таксама: Андрэй Ягораў пра газавы канфлікт: Гульня на лініі Масква-Мінск можа працягвацца доўга (Відэа)
Гэтай сітуацыі была перадусім прысвечана прамова Аляксандра Лукашэнкі з нагоды святкавання праваслаўных калядаў.
«Мы нікому не дазволім прыніжаць наш народ і нашую дзяржаву. Гэта ляжыць у аснове. Калі гэтага нехта не разумее, тады нам не проста з імі будзе не толькі будаваць дачыненні, але і размаўляць», — цвердзіў кіраўнік Беларусі.
Прэмʼер-міністр Андрэй Кабякоў заявіў летась у верасні, што ў выніку недапаставак расійскай нафты Беларусь страціла тры дзясятыя адсоткі ВУП. Пры гэтым, аднак, ён забыўся дадаць, што прыбытак айчыннай эканомікі ад недаплат за газ перавышае нафтавыя страты амаль удвая.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, па выніках дзесяці месяцаў мінулага года экспарт беларускіх нафтапрадуктаў скараціўся на два з невялікім мільёны тон. Калі ад сярэдняй цаны за тону экспартаваных нафтапрадуктаў адняць сярэднюю цану тоны імпартаванай нафты, атрымліваецца, што праз скарачэнне паставак расійскіх вуглевадародаў Беларусь не далічылася ста васьмідзесяці мільёнаў долараў. А запазычанасць за газ за гэты ж час склала ажно трыста мільёнаў долараў.
«Нявызначанасць тут стварае дадатковы абʼём патэнцыйных страт, якія пакуль падлічыць дастаткова цяжка. Калі гэтая крызісная сітуацыя зацягнецца, то могуць узнікнуць і іншыя рычагі. Мы ўжо не атрымалі летась чарговы транш Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця», — упэўнены эканамічны аналітык Леанід Фрыдкін.
Паводле расійскага палітолага Андрэя Суздальцава, які першы паведаміў, што пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь скароцяцца сёлета на 10%, у Крамлі не выключаюць іх скарачэння і на 40% у выпадку, калі Мінск не пагасіць газавай запазычанасці. А вось гэта ўжо можа закрануць і шараговага беларуса.
«На запраўках нас могуць чакаць неўзабаве непрыемныя коштавыя сюрпрызы. Апрача таго, калі бюджэт будзе недаатрымліваць грошы, то, адпаведна, прыйдзецца ўразаць цэлыя артыкулы бюджэту. Цяжка сказаць, якія гэта будуць артыкулы, але гэта можа адбіцца і на сацыяльных выдатках», — папярэджвае сп. Фрыдкін.
Урад аргументуе, што інакш айчынныя вытворцы ня змогуць канкураваць на расійскім рынку. Што праўда, за мінулы год, калі Мінск хоць і самавольна, але плаціў за газ жаданую цану, доля МАЗа на расійскім рынку скарацілася на чвэрць. З трэцяга месца на тамтэйшым рынку цяжкавікоў айчынны вытворца спусціўся на пятае, саступіўшы шведскім ды японскім канкурэнтам, якія плацяць за газ удвая больш за Беларусь.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»