Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Андрэй Ягораў: Візавай палёгкі для беларусаў не адбываецца праз палітычную валтузню (Відэа)
Пацяпленне працягваецца — грамадзянам 80 краін свету і ўсяго Еўрасаюза не патрэбна віза для наведання нашае краіны.
Мінск наважыўся зрабіць чарговы крок да спрашчэння візавага рэжыму з Бруселем — да гэтага было ўвядзенне бязвізавай зоны на Гарадзеншчыне. Ці атрымаюць беларусы такія палёгкі ды ці можна ўвогуле казаць, што цяпер чарга Еўрасаюза прыадкрыцца беларусам?
Увогуле гэта добрая навіна як для замежнікаў, гэтак і для айчынных турыстычных фірм. Міністэрства спорту і турызму, пасля хаця і ўмоўнай ды абмежаванай часова адмены віз, чакае цэлае хвалі турыстаў — на 20% большай, чымся цяпер. Праўда, самыя турагенты больш асцярожныя ў сваім аптымізме.
«Нельга сказаць, каб наша краіна была шырока вядома ў свеце, каб усе ляцелі і ехалі ў нашу краіну, мы б хацелі гэтага. Але тое яшчэ патрабуе большых намаганняў па прасоўванні Беларусі і павелічэнні магчымасцей краіны па прыёму замежных турыстаў», — кажа дырэктар Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Валянцін Цэхмэйстэр.
Ці чакаць далейшага паслаблення візавага рэжыму
Магчымасці ж замежных турыстаў сёння выглядаюць, з аднаго боку, даволі абмежаванымі, калі параўноўваць з рэштаю краін рэгіёну, а з другога — куды лепшымі, чым яшчэ летась. Гэтак, праз шэраг памежных пунктаў без візы, але з набытаю турыстычнаю пуцёўкай, страхоўкай, дзейным пашпартам і грашыма на ўсе пяць дзён бязвізавага перабывання, замежнікі могуць наведваць частку Гарадзеншчыны. Замяніць пуцёўку на квіток на лятак да мінскага лётнішча — і замежнік атрымае пяць дзён на наведанне без візы ўсёй Беларусі. Што далей? Мінск пойдзе на новыя візавыя саступкі ці цяпер, як кажуць, мяч на баку Захаду?
Вось што на гэты конт думае дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў:
«Зараз ідзе працэс перамоў наконт спрашчэння візавага рэжыму, і гэта крок, які папярэднічае магчымым толькі перамовам пра лібералізацыю і адмену віз з ЕС. І зараз асноўнае — гэта падпісанне гэтай дамовы і дамовы пра рэадмісію — пра магчымых уцекачоў, што з тэрыторыі Беларусі трапляюць у Еўрасаюз».
Перамовы, прынамсі афіцыйна, вядуцца ўжо больш за год — з самага пачатку чарговага пацяплення дачыненняў з Еўрасаюзам. А першую прапанову ў спрашчэнні візавага рэжыму з Бруселем зрабіў Мінск яшчэ на пачатку стагоддзя. Аднак тады Еўрасаюз назваў такі крок немагчымым праз антыдэмакратычную сутнасць рэжыму Беларусі. Як Еўропа можа выкарыстаць гэтае пацяпленне?
«Я думаю, што туды маюць прыехаць маладзёны, проста каб былі кантакты паміж студэнтамі. Гэта самае істотнае. Можна зрабіць нават тое, што камуністы называлі ідэалагічнаю дыверсіяй: калі будуць прыязджаць маладзёны з Еўропы, яны будуць расплюшчваць сваім маладым калегам вочы», — мяркуе віцэ-старшыня Падкамітэту бяспекі і абароны, еўрадэпутат Ярамір Шцеціна.
А спрашчэнне візавага рэжыму — гаворка вядзецца прынамсі пра бясплатныя візы ў краіны Еўрапейскага Саюза — нібыта расплюшчыць вочы беларусам на тое, як жывуць хоць бы суседнія краіны. Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі да такіх спадзяванняў ставіцца крытычна:
«Гэтая сітуацыя са спрашчэннем візавага рэжыму — яна не нясе ніякай пагрозы для беларускіх уладаў. І так вельмі вялікая колькасць беларусаў атрымоўвае і доўгатэрміновыя візы ў Еўрапейскі Саюз і плоцяць тыя 60 еўраў», — заўважае Андрэй Ягораў.
Што перашкаджае дамовіцца Мінску ды Бруселю
Беларусы ўжо атрымоўваюць найбольш шэнгенскіх віз на душу насельніцтва — амаль мільён штогод, не зважаючы на тое, мы — адзіныя ўва ўсёй Усходняй Еўропе, хто плоціць за іх 60 еўраў. Перашкаджаюць у спрашчэнні працэдуры выдавання віз дзве праблемы. Неадпаведнасць беларускіх службовых і дыпламатычных пашпартоў біяметрычным стандартам Еўрасаюза і дамова пра рэадмісію. Згодна з апошняй, Мінск меўся б прымаць назад нелегалаў, якія траплялі б у Еўрасаюз з нашае тэрыторыі. Беларусь просіць пра адтэрмінаванне такой дамовы, як тое было ў выпадку з Украінаю. Брусель — супраць.
«Яны настойваюць на выкананні фармальных правіл і не жадаюць ісці нават на мінімальныя саступкі ў нашым выпадку. Таму я б разглядаў вось гэта як палітычную валтузню, без адсутнасці нейкіх рэальных прычын для падпісання гэтай дамовы», — адзначае Андрэй Ягораў.
Ці рэч сапраўды ў гэтым, ці ў адсутнасці прагрэсу ў дэмакратызацыі? Мінск ужо не аднойчы паказаў сябе не вартым даверу партнёраў.
«Я не чакаю ад Лукашэнкі, што тое працягнецца доўга. Пакуль яму будзе патрэбна Еўропа, ён будзе гуляць гэтую гульню. Шчыра кажучы, я яму не веру, я не веру, што гэта пачатак поўнай візавай лібералізацыі — гэта трук, каб проста палепшыць імідж самога дыктатара», — заяўляе Ярамір Шцеціна.
А з такім стаўленнем не тое што бязвізавага рэжыму, за які ўжо трэці год змагаецца Україна, а нават прасцейшай візавай працэдуры беларусы могуць чакаць яшчэ вельмі доўга. Бо Еўрасаюз патрэбны больш выразны крок, чымся прачыненыя дзверы Мінскага лётнішча. Магчыма, нават не візавы, а палітычны — кшталту вольных выбараў ці прыпынення ціску на апанентаў уладаў.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»