24 студзеня ў Мінску — публічная дыскусія ў межах «Года ўкраінскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў»

19.01.2017
Лятучы ўніверсітэт

24 студзеня 2017 года ў Мінску адбудзецца публічная дыскусія «Геапаэтыкі/геапалітыкі: украінская і беларуская літаратуры і праблемы ідэнтычнасці на «посткаланіяльнай» мапе Еўропы».

Імпрэза ладзіцца ў межах «Года ўкраінскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў» пры падтрымцы Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, Лятучага ўніверсітэта і Прэс-клуба.

У дыскусіі возьмуць удзел:

  • Мікола Рабчук, паэт, перакладчык, публіцыст, культурны і палітычны аналітык, віцэ-прэзідэнт Украінскага ПЭН-клуба;
  • Наталка Бабіна, пісьменніца, грамадская дзяячка;
  • Андрэй Хадановіч, паэт, пераклачык, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра.

Мадэратар дыскусіі — паэт і філосаф Ігар Бабкоў.

Публічная дыскусія «Геапаэтыкі/геапалітыкі: украінская і беларуская літаратуры і праблемы ідэнтычнасці на «посткаланіяльнай» мапе Еўропы» адбудзецца 24 студзеня, у аўторак, у Прэс-клубе (Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601). Пачатак у 19.30. Уваход вольны!


Другие публикации