Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
27 студзеня ў Мінску — лекцыя-чытанне аднаго верша з Алесем Разанавым
27 студзеня 2017 года Лятучы ўніверсітэт запрашае на публічную прамову паэта і мысляра Алеся Разанава, які прапануе спазнаць разам свет аднаго з вершаў Міхася Стральцова «Пад шоргат кропель дажджавых...»
Чытаць і ўчытвацца ў вершаваны тэкст, вандраваць па метафізічных сусветах у пошуках адказаў на адвечныя пытанні, спрабаваць зразумець іншага і раптоўна ўбачыць сваё адлюстраванне ці адкрыць штосьці важнае пра сябе... Такія сустрэчы звычайна здараюцца знянацку, нечакана... становяцца для цябе выпрабаваннем і выклікам. Ці пакінеш усё як ёсць, без зменаў? Ці, нягледзячы на сваю нямогласць перад гэтай праўдай, адважышся крочыць у невядомае? Развязка кожнага са сцэнароў можа быць небяспечнай, бо пасля гэтага ты сам і свет вакол цябе ўжо не будзе ранейшым...
Лятучы ўніверсітэт запрашае на публічную прамову паэта і мысляра Алеся Разанава, падчас якой разам з майстрам мы будзем чытаць верш і шукаць сэнсы, выбудоўваць кантэксты і знаходзіць укрытыя асацыяцыі. Гэтым разам паспрабуем спазнаць свет аднаго з вершаў Міхася Стральцова «Пад шоргат кропель дажджавых...»
Чытанні адбудуцца 27 студзеня, у пятніцу, у залі Беларускага саюза дызайнераў (Мінск, вул. Брылеўская, 14). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!
Верш, які стаўся нагодай для чытанняў:
Міхась Стральцоў
Пад шоргат кропель дажджавых
Ён з тэлефоннай будкі бачыў,
Як па галінах верхавых
Зялёны вецер пругка скача.
Ён наглядаў. Ён не спяшаў.
Нішто пагляд не абражала.
Як бы лячылася душа,
Яе як быццам суцяшала,
Што вецер згоды не пытаў —
Шалеў над горадам — і, ніцы,
Ужо на вулках шкуматаў
Плашчы, кашулі і спадніцы.
I ў гэтай будцы пад дажджом,
У нейкай роспачы вялікай,
Сябе за даўнім рубяжом
Убачыў ён — і не паклікаў.
He мог. А мо не захацеў.
He абазваўся нейкім знакам.
А той у дзіўнай віднаце
Ці то ўсміхаўся, ці то плакаў...
I ў гэтым горадзе чужым,
Які ягоным быў калісьці,
Ішлі інакшыя дажджы,
Іначай трапятала лісце.
UPD.: Змест адбыўшайся лекцыі-чытання
Відэазапіс лекцыі-чытання:
«Лятучы» таксама рэкамендуе матэрыялы публічнай лекцыі Алеся Разанава «Невядомая велічыня: чытаем верш»:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»