Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
17-18 лютага ў Мінску — варкшоп па развіцці дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта
Лятучы ўніверсітэт ладзіць варкшоп па развіцці сваёй дыстанцыйнай платформы, які адбудзецца 17-18 лютага 2017 года ў Мінску.
У снежні мінулага года Лятучы ўніверсітэт запусціў платформу для дыстанцыйнай адукацыі. Для нас гэта магчымасць пераадолець абмежаванні часу і прасторы і зрабіць дасяжнымі для шырокага кола людзей унікальныя веды, новыя погляды і праблемы, способы і метады мыслення.
Платформа зараз існуе ў пілотным рэжыме, а мы працуем над яе далейшым удасканальваннем і развіццём. З гэтай мэтай Лятучы ўніверсітэт ладзіць варкшоп для тых, хто гатовы да суўдзелу ў развіцці платформы як новага інструманта дыстанцыйнай адукацыі, а таксама да выкарыстання яе ў сваёй адукацыйнай дзейнасці, стварэння і размяшчэння сваіх курсаў і лекцый на платформе.
Мы запрашаем да ўдзелу прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятыў, якія ўжо маюць досвед стварэння сваіх дыстанцыйных адукацыйных курсаў ці маюць намер стварэння такіх курсаў у бліжэйшай будучыні, прадстаўнікоў адукацыйных арганізацый, якія выкарыстоўваюць ці жадаюць выкарыстоўваць дыстанцыйную адукацыю ў сваім навучанні, грамадскіх актывістаў, якія здымалі ці плануюць зняць відэаверсію свайго адукацыйнага курса, а таксама ўсіх, хто асабіста зацікаўлены ў развіцці платформы.
На варкшопе плануецца прадстаўленне платформы і яе магчымасцей, абмеркаванне формаў далучэння новых арганізацый, ініцыятыў ці асобных людзей да развіцця і супольнага кіравання платформай, распрацоўка механізма адбору курсаў для платформы, абмеркаванне патрабаванняў да відэакурсаў і ідэй бліжэйшых курсаў ды лекцый, планаванне прасоўвання платформы сярод мэтавай аўдыторыі (стварэнне піяр-стратэгіі) ды інш. С папярэднімі патрабаваннямі да відэакурсаў можна азнаёміцца па спасылцы.
Для ўдзелу ў варкшопе неабходна да 12 лютага 2017 года запоўніць электронную заяўку. Колькасць месцаў абмежаваная. Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазьней за 14 лютага 2017 года.
Варкшоп адбудзецца ў Мінску 17-18 лютага 2017 года (два поўных дні). Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем, для іншагародніх будзе арганізавана пражыванне і кампенсаваны выдаткі на праезд у два бакі.
Па ўсіх пытаннях, звязаных з правядзеннем варкшопу, звяртайцеся на адрас электроннай пошты: [email protected] з пазнакай «Варкшоп».
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»