Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
«Размова Мацкевіча» з Юрасём Губарэвічам (Відэа)
Чарговы запрошаны вядоўцай «Белсата» Уладзімірам Мацкевічам да размовы прадстаўнік беларускай апазіцыі — старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.
Ён не пагадзіўся з думкай, што адміністрацыйныя арышты лідэраў апазіцыі, як гэта было перад 25 сакавіка, становяцца для іх своеасаблівым «алібі» і дазваляюць не несці адказнасці за хаду і вынікі вулічных пратэстаў.
За што можна і за што немагчыма браць адказнасць, каб потым не спасылацца, што злачынны рэжым зашкодзіў? Якую адказнасць нясуць лідары апазіцыі не толькі за свае асабістыя, а за супольныя дзеянні, калі яны прэтэндуюць на лідэрства?
Адказваючы на гэтыя пытанні Уладзіміра Мацкевіча, Юрась Губарэвіч заявіў, што «тая хваля пратэстаў, што была нядаўна ў рэгіёнах, шмат у чым стала заслугай правацэнтрысцкай кааліцыі».
На ягоную думку, толькі калі на акцыях былі прадстаўнікі апазіцыі, пратэстоўцам удавалася сфармуляваць свае патрабаванні. Юрась Губарэвіч наагул лічыць, што дзякуючы зладжаным дзеянням правацэнтрыстаў унутры краіны і на заходнім кірунку ўлады пайшлі на саступкі апошнім часам — ад замарожвання дэкрэта № 3 і выхаду «вертыкальшчыкаў» на размовы з людзьмі да ранейшага пропуску ў Палату прадстаўнікоў дэпутатак Анісім і Канапацкай.
Ці сапраўды ў краіне «новая сітуацыя», як гэта бачыць старшыня Руху «За Свабоду»? Ці «адліга» працягваецца? І ці сапраўды апазіцыя можа пахваліцца перамогамі?
Падрабязней — у «Размове Мацкевіча»:
Гл. таксама:
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»