Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (Фота)
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі», прэзентаванае ў Мінску.
Феноменам колераў у культуры Міхал Анемпадыстаў вельмі шчыльна займаецца з 2009 года. А апошнія пяць месяцаў ён цалкам прысвяціў працы над кнігай: «Толькі гэтым і займаўся, нават быў вызвалены ад хатніх абавязкаў», — жартуе дызайнер.
І час гэты не быў патрачаны дарэмна. Кнігу немагчыма ўзяць у рукі без унутранага трымцення, кожная старонка прасякнута глыбінёй колераў і сэнсаў. Гартаючы альбом, нібы акунаешся ў іншы сусвет, які, зрэшты, табе не чужы, ты знаходзіш у ім повязь з мінулым і водгук сябе сучаснага, адчуваеш нешта бясконца роднае і цёплае. І хоць аўтар наракае, што не ўсё зроблена дасканала і што праца вымагала шмат сіл, кожная старонка нібыта праменіць любоўю і шчырай адданасцю, якія Міхал Анемпадыстаў уклаў у выданне.
Міхал Анемпадыстаў
«Выданне задумвалася як альбом, які прэзентуе беларускую культуру ў першую чаргу для саміх беларусаў. Гартаючы яго, можна зрабіць пэўныя высновы пра беларускую культуру і ментальнасць, — распавёў Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» аўтар. — Але гэта не энцыклапедыя, бо фармат альбома не навуковы. І спадар Акудовіч, які быў стыль-рэдактарам (велічэзны яму дзякуй), не даваў мне набліжацца да гэтай навуковасці, ён палову тэкста скараціў. Давялося выкінуць палову з таго, што я напісаў, каб унікнуць дэталізацыі, прыкладаў — таго, чым займаецца навуковая літаратура. У альбоме шмат паэтыкі і іншых цікавых рэчаў, якія, з пункту гледжання навукі, не маюць значэння. Але яны такія класныя, што могуць заахвоціць чалавека заняцца гэтай тэмай. Тое ж самае з ілюстрацыямі: яны ўсе падпісаныя, дзе і калі знятыя, і калі з гэтым звязана нейкая гісторыя, яе таксама можна прачытаць. Кніга так пабудавана, што вы можаце чытаць тэкст, можаце пераходзіць на спасылкі ў канцы — і там, фактычна, яшчэ адна кніга, у якой — рэмаркі да тэкста. Такім чынам, альбом можна чытаць і вывучаць з рознымі ўзроўнямі пагружэння».
Выхаду кнігі папярэднічала выстава, а таксама лекцыі Міхала Анемпадыстава пра ролю і значэнне колераў у беларускай традыцыйнай культуры. Альбом жа сабраў у сябе як візуальную, так і даследчыцкую інфармацыю.
Таццяна Вадалажская
«Да гэтага даследавання быў даволі доўгі шлях. Пазней, як праект, яно рэалізавалася ў межах Міжнароднай праграмы па развіцці культурнай спадчыны CHOICE. Мне здаецца, такі доўгі шлях да спадчыны цікавы тым, як выбудоўваюцца гэтыя стасункі, як мы шукаем сябе і бачым не толькі мінулае, але і цяперашняе, і будучыню. І, гледзячы на кнігу, я падумала, што ў нас ёсць адна радасць: наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі», — зазначыла каардынатарка Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская.
Таццяна Вадалажская і Вольга Лабачэўская
«Сапраўды, колер — гэта душа народа, яго пачуцці. Апісаць гэта, структураваць і ўкласці ў агульную форму можа чалавек, які тут нарадзіўся і адчувае гэтую прастору, у тым ліку — колеравую. Я хачу павіншаваць аўтара з тым, што ў нас з’явіўся яшчэ адзін пласт спадчыны», — прамовіла рэцэнзент кнігі Вольга Лабачэўская.
Альбом «Колер Беларусі» — не толькі даробак мастацка-эстэтычнага кшталту, але і плён інтэлектуальнай прасторы, бо змяшчае не толькі дследаванне, але і сэнсы, праблемы, уздымае пытанні.
Уладзімір Мацкевіч
«Кожны школьнік веде, што час і прстора звязаныя: на хуткасці і адно, і другое памяншаецца. Але звязаныя не толькі прастора і час, а яшчэ і колер: калі цела рухаецца, яго святло змяшчаецца ў чырвоны бок спектра, — зазначыў філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. — Мы заўсёды звязваем Беларусь з колерамі: блакітныя азёры, зялёныя балоты, Белая Русь... Міхал знаходзіць вытокі тых колераў, з якіх складаецца наша разнастайная рознакаляровая краіна».
Філосаф Вольга Орышава
Падчас прэзентацыі альбом можна было атрымаць за ахвяраванні для Дашы Ліс, пісьменніцы і журналісткі з генетычнай хваробай. Дзяўчына вось ужо другі месяц збірае грошы на электравазок з вертыкалізатарам.
«Даша была сярод тых людзей, хто пасля Плошчы-2010 дапамагаў рэпрэсаваным, абзваньваючы РАУСы», — нагадаў Міхал Анемпадыстаў.
Перавесці сродкі на вазок для Дашы можна любым з пазначаных ніжэй спосабаў:
А сёння, 2 чэрвеня, прэзентацыя альбома «Колер Беларусі» пройдзе ў Горадні — не прапусціце!
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»