Навошта Беларусі Год навукі? Выйдзем у сусветныя лідэры? (Відэа)

03.06.2017
Belsat.eu

Магчыма, шмат хто здзівіцца, але сёлета ў Беларусі афіцыйна абвесцілі Год навукі.

Асноўная мэта гэткага кроку — павысіць ролю навукі ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, стварыць спрыяльныя ўмовы для захавання і развіцця навуковага патэнцыяла, фармаваць міжнародны імідж Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капітала. Таксама ўлады абяцалі як ніколі падтрымліваць, у прыватнасці, навуковыя школы, навукоўцаў ды адмыслоўцаў з творчым падыход да справы і спрыяць іхнаму патрыятычнаму выхаванню.

Нават падпісваючы ўказ, Аляксандр Лукашэнка быў не стрымаўся і адзначыў, што не хацеў бы, каб Год навукі прайшоў гэтак, як леташні Год культуры. А таму і ад навукоўцаў улады чакаюць найперш не фундаментальных ведаў, а каб тыя прыносілі карысць дзяржаве, найперш эканамічную. Пры гэтым укладаць грошы ў навуку дзяржава не збіраецца. Іх, паводле Лукашэнкі, трэба спачатку зарабіць, а таму і плаціць навукоўцам плануюць толькі за вынік.

Наколькі рэальна выканаць такія планы? Абмяркоўваем у праграме «Два на два» са старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Змітром Галіноўскім ды прафесаркай філасофіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Таццянаю Шчытцовай.


Другие публикации