Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя «Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі. Досвед грамадзянскай супольнасці»
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Дзесяць праектаў — дзесяць арганізацый — дзесяць гісторый поспеху. Што менавіта было зроблена, якія выклікі сустрэлі арганізацыі і якім чынам іх пераадолелі? Якія неспадзяваныя дасягненні былі атрыманыя? Запрашаем зацікаўленую прафесіўную супольнасць паразважаць разам на канкрэтных прыкладах: ад аднаўлення гістарычнага цэнтра Магілёва да стварэння ўнікальных экскурсій і папулярызацыі спеўных традыцый.
У праграме сустрэчы таксама:
- Прэзентацыя выніковага аналітычнага дакумента з рэкамендацыямі па працы ў сектары спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь i ў рэгiене Усходняга партнёрства;
- Абмеркаванне новых актуальных магчымасцей для развіцця культурніцкіх ініцыятыў, прысвечаных спадчыне.
Гл. падрабязную праграму мерапрыемства
Эксперты, якія прымуць удзел:
- Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі;
- Таццяна Пашэвалава, дырэктар МГА «EuroBelarus» (Вільнюс, Літва);
- Міхал Анемпадыстаў, дызайнер, мастак, тэарэтык візуальнай ідэнтычнасці;
- Улад Вялічка, каардынатар праграмы арганізацыйнага развіцця праекта CHOICE.
Дыскусія-прэзентацыя «Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі. Досвед грамадзянскай супольнасці» пройдзе 16 чэрвеня 2017 года ў крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16, 2-гі паверх). Пачатак у 15.00. Уваход вольны, але неабходная папярэдняя рэгістрацыя, да 15 чэрвеня (уключна).
CHOICE — CulturalHeritage: OpportunityforCivicEngagement — міжнародны праект, які ў 2015-2017 гпадах разгортваўся ў чатырох краінах рэгіёна Усходняга партнёрства: Украіне, Малдове, Беларусі і Арменіі. Яго мэта — падтрымка арганізацый, ініцыятыўных груп і экспертаў у пытаннях пераасэнсавання нацыянальнай культурнай спадчыны.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»