В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
Грамадскі сектар — гета ці народнікі? (Фота)
Чым ёсць грамадскія арганізацыі сёння? Адказ на гэта пытанне прагучаў на прэзентацыі вынікаў ацэнкі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Прэзентацыю ладзіла ў Мінску 15 жніўня Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне «АКТ».
Паводле ацэнак экспертаў, арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС) у Беларусі сталі больш устойлівымі. Дарэчы, на 1 студзеня 2017 года ў Беларусі налічвалася 2731 зарэгістраваная грамадская арганізацыя. Але дакладную колькасць ініцыятыў у нашай краіне падлічыць не могуць. Ці ёсць будучыня ў беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятыў? І як можна ўратаваць фінансавую ўстойлівасць арганізацый грамадзянскай супольнасці?
Ацэнка арганізацый грамадзянскай супольнасці за 2016 год праходзіла ў 69 краінах свету, у тым ліку ў 24 краінах Еўразіі.
На ацэнку ўстойлівасці грамадзянскіх арганізацый уплываюць падзеі, якія адбываюцца ў краінах.
Эксперты вылучылі тры тэндэнцыі развіцця арганізацый грамадзянскай супольнасці. Першая — гэта дзейнасць у «новай нармальнасці», або звужэнне прасторы для арганізацый. Другая — сыход людзей ад традыцыйных арганізацый і мабілізацыю ў больш стыхійныя, але дзейсныя ініцыятывы. Менавіта сіла людзей у 2016 годзе ў Польшчы і Македоніі арганізавала масавыя пратэсты. І трэцяя тэндэнцыя развіцця, якую вылучылі эксперты, — рост краўндфандынгу.
Напрыклад, у Бялградзе краўндфандавых грошай хапіла на шэсць дэманстрацый супраць незаконнага будаўніцтва, якія прывялі да пазітыўнага выніку. Беларускі краўндфандынг таксама дзейсны. Напрыклад, у 2016 годзе Беларускі дзіцячы хоспіс сабраў усе неабходныя грошы, каб пераехаць у новы будынак.
Беларуская спецыфіка
Грамадзянскія супольнасці за 2016 год умацаваліся ў такіх краінах, як Латвія, Румынія і, як не дзіўна, Беларусь. Індэкс устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі — 5,5 бала. Гэта слабая ўстойлівасць, якая знаходзіцца на апошняй прыступцы з трох магчымых. Усё з-за неспрыяльнага прававога асяродку і фінансавай няўстойлівасці ў краіне, слабага даверу да грамадскіх арганізацый і нізкага грамадскага іміджу.
Але ў той жа час, у параўнанні з вынікамі 2015 года, пазіцыя АГС у Беларусі ўмацавалася. Эксперты звязалі гэты факт з умацаваннем арганізацыйнага патэнцыялу. У беларускіх арганізацыях шмат увагі надзяляецца навучанню валанцёраў і клопату аб супрацоўніках. Таксама эксперты заўважылі пэўныя поспехі ў прасоўванні інтарэсаў арганізацый, паказное пацяпленне ў адносінах паміж АГС і дзяржавай. Напрыклад, на грамадскае тэлебачанне часцей сталі запрашаць экспертаў з АГС.
У суседняй Расіі індэкс устойлівасці грамадскіх арганізацый знізіўся. Уладзімір Корж, кіраўнік МАГА «АКТ» пракаментаваў гэта наступным чынам: «Складаецца такое адчуванне, што Расіі грамадзянская супольнасць не патрэбна. Арганізацыі там знікаюць адразу, калі нехта крыху пачынае крытыкаваць кіраўніцтва. Тады застаюцца ў асноўным адны праўрадавыя арганізацыі, або тыя, што прадстаўляюць сацыяльныя паслугі».
З чым будучыня?
Нельга адмаўляць той факт, што ў Беларусі ўзрастае колькасць ініцыятыў, але скарачаецца колькасць традыцыйных АГС-»дыназаўраў». Але ці ўсе ініцыятывы дапасуюць сябе да арганізацый грамадзянскай супольнасці? Не. Некаторыя з іх не любяць, калі іх называюць «грамадскімі актывістамі». Уладзімір Корж лічыць, што больш каштоўнай з’яўляюцца арганізацыі грамадзянскай супольнасці, чым новыя ініцыятывы: «Які сэнс у актыўнасці, калі ты не можаш зразумець, у чым заключаецца тваё прызначэнне? У Беларусі мусіць адбыцца рэформа ў гэтай галіне. Бо дзяржава рэфармуецца. А ці рэфармуецца ў нас грамадзянская супольнасць?».
Марына Корж, прадстаўніца Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацыі, шчыра прызналася ў тым, што яна расчаравалася ў традыцыйных недзяржаўных грамадзянскіх арганізацыях: «Тут мы з’яўляемся менеджарамі, а не актывістамі. Замест таго, каб нешта рабіць, мы шукаем фінансавання. А прадстаўнікі дробных ініцыятыў проста выходзяць на вуліцы і дапамагаюць людзям». На думку Марыны, будучыня — за людской сілай і новымі формамі арганізацый.
Валерый Журакоўскі, прадстаўнік МАГА «АКТ», выказаў наступную думку: «Мы так доўга пераконваем еўрапейцаў, што ў Беларусі грамадзянскія супольнасці кволыя і што нам трэба дапамагаць, што самі паверылі ў гэты міф». На думку Валерыя, у грамадстве не адбываецца нічога новага. Ініцыятывы заўсёды нараджаліся і паміралі. І гэта абсалютна нармальны працэс.
Але, калі кіраўнік арганізацыі хоча, каб яна пратрывала працяглы перыяд, то ён мусіць яе рэгістраваць, каб плаціць людзям заробак. Таму выйсце — стварэнне новых ініцыятыў, якія паступова будуць пераходзіць у статус зарэгістраваных арганізацый.
Гета або народнікі?
Кіраўніца арганізацыі «Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын» Вольга Янчук не пабаялася назваць сваю арганізацыю «гета»: «Наша арганізацыя дапамагае жанчынам, якія церпяць хатні гвалт. І мы проста не можам ісці ў народ, не можам пускаць людзей з вуліцы на кансультацыі з жанчынамі, не можам пусціць працаваць тых, хто не мае адпаведнай адукацыі». Тым самым Вольга Янчук выказала думку пра тое, што сярод грамадскіх арганізацый мусяць быць і гета. І гэта павінна нармальна ўспрымацца супольнасцю.
Але, ствараючы гета ў АГС, тым самым, кіраўнікі не даюць магчымасць валанцёрам атрымліваць адпаведны досвед у дабрачыннай працы.
Прадстаўнік інтэрнэт-часопіса 34mag.net Аляксандр Каралевіч думае, што «гета» і «народнікамі» становяцца тыя, каму зручна імі быць. «А трэба, каб афармляліся тыя арганізацыя, якія хочуць нешта рабіць дзеля грамадства», — падсумаваў Аляксандр.
Што трэба для фінансавай устойлівасці?
Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, перакананы, што фінансавую ўстойлівасць уратуюць толькі спрыяльныя ўмовы ў краінах: «Калі казаць іншымі словамі, то такую ўстойлівасць можа падарыць толькі свабода. Няма свабоды — няма фінансавай устойлівасці».
Актывісты моладзевых арганізацый перакананыя, што шмат праектаў можна зрабіць без грошай. Тым больш, многія бізнес-кампаніі гатовы да супрацоўніцтва з АГС.
Пытанне пра фінансавую ўстойлівасць АГС выклікала шмат дыскусій. З аднаго боку, грамадскія арганізацыі ўсё больш звяртаюцца да краўндфандавых платформ, а з іншага — замежныя донары імкліва скарачаюць бюджэт АГС.
Да прыкладу, за 2016 год Украіна сабрала 800 тысяч долараў толькі на дабрачынныя праекты. Так чым з’яўляецца краўндфандынг для арганізацый грамадзянскай супольнасці сёння: уратаваннем або часовым адпачынкам? На гэтае пытанне напэўна зможа адказаць толькі час.
Даведка
Індэкс устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці распрацаваны Агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці (USAID) і ацэньваецца ў Беларусі сумесна з Міжнародным асветніцкім грамадскім аб’яднаннем «АКТ». Індэкс падлічваецца на працягу 20 гадоў больш чым у 70 краінах свету. Сёлета індэкс ацэньваўся ў 69 краінах свету, у тым ліку, у 24 краінах Еўразіі.
Індэкс ацэньвае агульны характар асяродку для дзейнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці і разлічваецца па сямі параметрах: прававы асяродак, арганізацыйны патэнцыял, фінансавая ўстойлівасць, адвакатаванне (прасоўванне грамадзянскіх інтарэсаў), аказанне паслуг, інфраструктура і грамадзянскі імідж. Для ацэнкі выкарыстоўваецца сямібальная шкала, дзе найвышэйшая адзнака — адзінка.
Другие публикации
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
-
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»