Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Што Макей рабіў у Будапешце?
31 жніўня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей удзельнічаў у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамств краін-удзельнікаў ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства» і Вышаградскай групы.
Паводле прэс-службы МЗС Беларусі, у Будапешце міністры павінны былі абмеркаваць «актуальныя пытанні рэгіянальнага ўзаемадзеяння краін-удзельнікаў Усходняга парнёрства і Вышаградскай групы, уключаючы падрыхтоўку Саміта Усходняга партнёрства 24 лістапада 2017 году ў Бруселі».
«Такія сустрэчы не з’яўляюцца нечым незвычайным, — кажа «Свабодзе» кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў. — Краіны Вышаградскай групы, а гэта Венгрыя, Польшча, Славакія, Чэхія, досыць актыўна падтрымліваюць праграму «Усходняе партнёрства». Яны і палітычна ўцягнуты ў розныя праекты Усходняга партнёрства. Таму гэта хоць і рэгулярная, але досыць важная сустрэча на узроўні міністраў».
Што тычыцца інтарэсаў Беларусі, то, на думку палітолага, «для нас важна абмеркаванне бягучых праектаў Усходняга партнёрства, кшталту гарманізацыі лічбавых рынкаў. Канцэпцыю гэтага праекта прапанавала Беларусь. А таксама ёсць цікавыя распрацоўкі, якія яшчэ плануюцца, кшталту «Трасы Е40». І розныя планы, звязаныя з «дарожнай мапай» Усходняга партнёрства, якую мяркуюць прыняць на Саміце ў Бруселі».
Саміт Усходняга партнёрства ў Бруселі будзе ўжо пяты па ліку. Першы прайшоў у Празе ў 2009 годзе, другі — у Варшаве ў 2011-м, трэці — у Вільні ў 2013-м, чацьвёрты — у Рызе ў 2015 годзе.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»