Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Уладзімір Мацкевіч: Драйв вакол Вейшнорыі не сведчыць пра наяўнасць сепаратызму (Аўдыё)
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч у эфіры Беларускага Радыё Рацыя пракаментаваў феномен папулярнасці ў беларусаў апошнімі днямі віртуальнай дзяржавы — Вейшнорыі.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя: Спадар Уладзімір, я хачу з вамі пагаварыць пра Рэспубліку Вейшнорыя, якая нарадзілася ў беларускіх сацыяльных сетках. Я цяпер на «афіцыйнай старонцы», дзе чытаю, што чарга на атрыманне пашпарта грамадзяніна Вейшнорыі складае некалькі тысяч чалавек. Скажыце, вы таксама сабе, можа, пашпарт Вейшнорыі рабілі ці не?
Уладзімір Мацкевіч: Не. Я бачыў гэта, але не стаў уключацца ў гэтую істэрыю ў інтэрнэце з нагоды вось такой мары, ці вельмі складанай з’явы, якую зараз называюць Вейшнорыя або Вайшнорыя.
— Давайце зараз разбірацца, што гэта? Мара, істэрыя, нейкія гены да сепаратызму ёсць, аказваецца, у беларусаў? Бо, сапраўды, з’явілася гэтая Вейшнорыя... Прыгадаем, што зараз пачнуцца вучэнні «Захад-2017», вайсковыя ідэолагі прыдумалі сабе такую дзяржаву, якая быццам бы будзе нападаць на саюз Беларусі і Расіі, і назвалі яе Вейшнорыя. А беларусы ў сацыяльных сетках пачалі ствараць пашпарты Вейшнорыі, стварылі гімн, сцяг герб — ну, практычна цэлую дзяржаву. Што гэта? Адкуль гэта? Чаму гэта з’явілася менавіта ў гэты час?
— Ну, давайце паглядзім на караценькую гісторыю гэтай віртуальнай краіны. Прыдумалі яе ў генштабе. Толькі я не ведаю ў расійскім ці беларускім генштабе. Але прыдумалі яе вайскоўцы, якія заўсёды, калі гуляюць ў манеўры, прыдумляюць такую гульню з верагодным праціўнікам. На гэты раз прыдумалі такую віртуальную краіну, у якой яны там будуць ваяваць, або на тэрыторыі якой яны будуць ваяваць, бо ваююць яны там з яшчэ дзвюма краінамі. Але ж, як толькі яны абвясцілі пра гэта, адразу ж, цягам усяго аднаго дня, стварыўся вось такі хайп, драйв з нагоды гэтай Вейшнорыі, і пачалі сапраўды ствараць сцягі, прыдумляць сваю гісторыю, МЗС ужо стварылі, грамадзянства і т.д.
Усё гэта сведчыць толькі пра тое, што Беларусі не хапае драйву, гэтая стагнацыя, застой у грамадскім, палітычным і, не пабаюся гэтага слова, у духоўным жыцці краіны, вядзе да таго, што нават такая нагода сталася падставай для такога хайпу. Драйву для тых, хто засумаваў без двіжухі, без руху. Пры ўсім пры тым, усё гэта — ілюзорнае, бо ў Беларусі зараз, я б сказаў, уздым літаратуры, уздым крэатыўных тэхналогій, ёсць падстава, ёсць глеба для творчасці крэатыву і т.д. Але большая частка грамадзян Беларусі ад гэтага адсунутая. Гэта не з’яўляецца ў сродках масавай інфармацыі, гэта не становіцца інфармацыйнай нагодай, пра гэта ведаюць і гавораць толькі некалькі людзей, невялікая колькасць людзей, а астатняя частка грамадзян харчуецца гэтай жвачкай з дзяржаўных тэлеканалаў, з невыразных інтэрнэт-сайтаў і т.д. Таму такі драйв і здарыўся з нагоды гэтай самай Вейшнорыі. Ну, трэба неяк людзям, як кажа сёння моладзь, «адцягнуцца».
Толькі тут ёсць не толькі весялосць, але і сумныя моманты. Сумныя моманты ад таго, што ў краіне няма больш сур’ёзных і грунтоўных падстаў для двіжухі і тое, што гэта пачынаюць выдаваць за нейкі сепаратызм. Які сепаратызм? Ніякага сепаратызму. Няма нават выразнай тэрыторыі, якую пазначылі вось гэтым неалагізмам Вайшнорыя. Гэта сведчыць не пра сепаратызм, якога няма ў Беларусі. А толькі пра тое, што моладзь ці інтэрнэт-карыстальнікі вырашылі крыху патроліць гэтыя вучэнні. Сапраўдную ж небяспеку ўтвараюць менавіта гэтыя манеўры і невядомыя планы, якія маюць расійскія ваенныя, якіх у Беларусь зараз уводзяць у беспрэцэдэнтнай колькасці. Вось гэта — небяспечна, а ўсё астатняе... Дык а што нам застаецца акрамя таго як троліць гэтыя манёўры і гэтыя задумкі?..
Поўную гутарку слухайце ў далучаным аўдыёфайле:
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»