«Дзень Іншага горада» ў Лятучым універсітэце (Фота)

13.09.2017
Лятучы ўніверсітэт

9 верасня ў мінскай крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» адбыўся сваеасаблівы «выпускны» Школы «Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё».

Школа ладзілася Лятучым ўніверсітэтам у партнёрстве з таварыствам «Зялёная сетка», альманахам «Гарадскія тактыкі», «Архітэктурным Бюро 35» і Беларускай партыяй «Зялёныя». Гэта ўжо другі выпуск школы, сёлета агульнай рамкай праграмы стала канцэпцыя «Зялёны горад».

Выпускнікі школы — маладыя архітэктары, урбаністы, грамадскія актывісты — прэзентавалі вынікі групавой даследніцкай практыкі і ўласныя праекты развіцця грамадскіх прастор.

Напачатку імпрэзы куратар школы, каардынатар праграмы «Лятучы ўніверсітэт» Таццяна Вадалажская распавяла пра тое, як лектары, цьютары і навучэнцы школы правялі гэты год, у якіх фарматах вялася праца і камунікацыя.

Таццяна Вадалажская

Зміцер Гаўрусік прэзентаваў выпуск альманаха «Гарадскія тактыкі», які выйшаў па выніках мінулагодняй школы, і даў слова некаторым з аўтараў нумара.

Зміцер Гаўрусік

Уладзімір Батаеў

Святлана Багуслаўская

Любоў Гаўрылюк

Даследчыя групы, якія працавалі цягам гэтага года, прэзентавалі і «абаранялі» свае даследчыя праэкты. Даследаванні атрымаліся вельмі розныя, як па тэматызмах, так і па метадалогіі, не абыйшлося і без перфомансаў і правакацый.

Прэзентацыя даследвання «Мапа грамадскіх/публічных прастораў Менску»

Цьютары: Зміцер Гаўрусік і Дзмітрый Задорын.

Прэзентацыя даследвання «Курапаты як месца памяці і грамадская прастора»

Цьютары: Таццяна Вадалажская, Андрэй Ягораў і Іван Ведзенін.

Прэзентацыя даследавання «Трансфармацыя «шэра-зялёнай зоны» ў грамадскую прастору. Дзевятоўка, Гродна»

Цьютары: Анастасія Дарафеева, Ірына Сухій.

Прэзентацыя «Кастрычніцкая: неідэальная і бязглуздая»

Цьютары групы: Іван Краўцоў, Маргарыта Лазарэнкава.

Напрыканцы імпрэзы кожны з выпускнікоў атрымаў адмысловы сэртыфікат з рук арганізатараў школы.


Другие публикации