Абвешчаныя новыя пераможцы Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (Фота)

17.09.2017
Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі», фота — nn.by

Урачыстая цырымонія надання прэміі адбылася ўвечары 16 верасня ў варшаўскім Палацы Сташыца, дзе месціцца Польская акадэмія навук.

У другі дзень працы VII Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, які гэтымі днямі праходзіць у Варшаве, былі названыя імёны лаўрэатаў Прэміі Кангрэса за лепшыя навуковыя публікацыі 2015-2016 гадоў.

Прэмія Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі была заснавана ў 2013 годзе і адпачатку надаецца ў трох катэгорыях: гісторыя, гуманітарныя навукі і сацыяльна-палітычныя навукі.

З ініцыятывы Паўночна-амерыканскай асацыяцыі даследчыкаў Беларусі прэмія па гуманітарных навуках ў 2014 годзе была аб’яднана з Прэміяй імя Зоры Кіпель.

З 2015 года ў межах Кангрэса таксама надаюцца ганаровыя прэміі для замежных даследчыкаў за лепшыя навуковыя працы на беларускую тэматыку. У пазамінулым годзе гэта была прэмія за англамоўную манаграфію, у мінулым годзе — за найлепшую польскамоўную манаграфію. У гэтым годзе Аргкамітэтам Кангрэса была заснавана чарговая ганаровая прэміі — гэтым разам для нямецкамоўных аўтараў.

Яшчэ адным новаўвядзеннем стала заснаванне з ініцыятывы ЕГУ і Беларускага калегіума прэміі за лепшую студэнцкую працу, якая мае на мэце адзначыць дасягненні беларускіх студэнтаў у сацыяльных і гуманітарных навуках, падтрымаць іх творчую і навуковую працу.

Агулам гэтым годам у шорт-ліст Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследыкаў Беларусі патрапіла больш за 50 навуковых прац, апублікаваных у 2015-2016 гадах. Экспертнымі радамі прэміі былі вызначаны наступныя пераможцы:

Прэмія па гісторыі

  • Лепшая манаграфія: Алена Маркава. Шлях да савецкай нацыі. Палітыка беларусізацыі 1924-1929. — Мінск: БГА, 2016.
  • Лепшыя артыкулы:

Наталля Гардзіенка. Могілкі як частка мэмарыяльнай культуры беларускай эміграцыі // Запісы БІНіМ. Вып. 38. — Нью-Ёрк—Менск, 2016. — С. 8-70;

Аляксандр Пагарэлы. Вобраз горада ў дыскурсе беларускага хрысціянска-дэмакратычнага перыядычнага друку ў міжваенны час // HOMO HISTORICUS. Гадавiк антрапалагічнай гісторыі / Пад. рэд. Алеся Смалянчука. — 2016. — С. 111-138.

Прэмія па гуманітарных навуках — Прэмія імя Зоры Кіпель

  • Лепшая манаграфія: Андрэй Масквін. Беларускі тэатр 1920-30-х: адабраная памяць. — Мінск: Выдавецтва «ЛогвінаЎ», 2016.
  • Лепшы артыкул: Ганна Міхальчук. Новы спіс агульнадзяржаўнага летапісання Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і яго суадносіны з «Хронікай Быхаўца» // Białoruskie Zeszyty Historyczne = Беларускі гістарычны зборнік. — Беласток: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 2016. — № 45. — С. 190-225.

Прэмія па сацыяльна-палітычных навуках

  • Лепшая манаграфія: Елена Гапова. Классы наций: феминистская критика нациостроительства. — Москва: Новое литературное обозрение, 2016.
  • Лепшы артыкул: Marharyta Fabrykant and Renee Buhr. Small state imperialism: the place of empire in contemporary nationalist discourse, Nations and Nationalism 22 (1), 2016, 103-122.

Прэмія за лепшую нямецкамоўную манаграфію на беларускую тэматыку

  • Лепшая манаграфія: Bider Hermann. Edition und Kommentar: Anton Luckevič. Belaruskaja hramatyka. Studia Slavica Oldenburgsia.

Прэміі за лепшую студэнцкую працу

  • Намінацыя «Лепшая бакалаўрская праца»: Алина Громова. Использование наследия нацистских концентрационных лагерей в развитии темного туризма (на примере Германии и Беларуси). — Вильнюс: ЕГУ, 2015.
  • Намінацыя «Лепшая творчая праца»: Ксения Шталенкова. Разработка буктрейлеров к роману-трилогии «Адваротны бок люстра». — Вильнюс: ЕГУ, 2015.

Фота з Фэйсбука Сняжаны Рогач


Другие публикации