Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
10 кастрычніка ў Мінску — «Без кафедраў і мантый. Нязмушаная размова з Лятучым»
10 кастрычніка 2017 года Лятучы ўніверсітэт зарпашае ўсіх цікаўных у мінскую Галерэю «Ў» на іправізаваны Дзень адчыненых дзвярэй.
Але выступаў, прэзентацый і лекцый не будзе. Вас чакаюць адкрытыя нефармальныя размовы з рознымі асобамі Лятучага за кубачкам кавы ці гарбаты.
Ужо восьмую восень Лятучы ўніверсітэт адчыняе дзверы і запрашае старых і новых сяброў да супольнай працы ў прасторы мыслення, культуры, грамадства, фармавання сябе і зменаў навокал. Адна з галоўных установак універсітэта палягае ў тым, што ідэі і думкі нараджаюцца ў дыялогу, у асяродку супольнай рэфлексіі і крытыкі, а сапраўднае навучанне мысленню магчымае толькі праз судачыненне і супрацу з Настаўнікам — інтэлектуалам, мастаком, навукоўцам, мысляром. На гэтай падставе і будуецца праца Лятучага ўніверсітэта.
10 кастрычніка Лятучы запрашае ўсіх цікаўных да адкрытай і шчырай размовы з асобамі Лятучага ўніверсітэта. У гэты дзень не будзе выступаў, прэзентацый і лекцый, але будуць людзі з іх справай, якую яны робяць у Лятучым. З кожнай асобай вы зможаце паразмаўляць сам-насам альбо ў невялічкай кампаніі іншых зацікаўленых на працягу 20 хвілін, а пасля перайсці да іншага героя. Запіс на сёлетнюю праграму сканчаецца акурат у гэты дзень, таму гэта добрая нагода канчаткова вызначыцца са сваім асабістым шляхам у прасторы Лятучага!
Праз размовы з асобамі Лятучага вы даведаецеся пра тое, як працуе ўніверсітэт, пра нашу Дыстанцыйную платформу і новую праграму. Нашы сябры з «Жывой бібліятэкі» дапамогуць арганізаваць прастору такім чынам, каб вы маглі паразмаўляць з усімі, хто вам цікавы, задаць пытанні пра тое, што для вас важна, паспрабаваць паразумецца з рознымі прадстаўнікамі супольнасці Лятучага ўніверсітэта.
10 кастрычніка, у аўторак, у Галерэі «Ў» (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а) з 18.30 да 21.00 вы зможаце сустрэцца з наступнымі асобамі Лятучага ўніверсітэта:
- Уладзімір Мацкевіч — галоўны метадолаг і антыкамуніст Беларусі;
- Валянцін Акудовіч — літаратар, зачараваны мысленнем;
- Алена Верашчагіна — робіць Лятучы бачным і чутным;
- Ігар Бабкоў — гісторык ідэяў і філосаф «за небакраем Эўропы»;
- Зміцер Майбарада — настаўнік дыялогу пра каштоўнасці;
- Аліна Радачынская — аб’ядноўвае людзей, каб адкрываць дадзеныя;
- Павел Баркоўскі — герменэўт, праектны актывіст і магістр гульні;
- Лілія Ілюшына — верыць у гісторыю таму, што гэта абсурдна;
- Вячаслаў Бабровіч — галоўны настаўнік дэмакратыі;
- Іван Вядзенін — дэвіз «Інавацыі або смерць!»;
- Таццяна Вадалажская — не-сапраўдны рэктар.
Больш навінаў пра мерапрыемства і тых асобаў, з якімі магчыма будзе сустрэцца, можна знайсці ў мерапрыемстве на Фэйсбуку.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»