Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Грошы інвалідаў забіраюць чыноўнікі? (Відэа)
Праграма «Людскія справы» на «Белсаце» рыхтавалася з траўня — хацелі зрабіць рэпартаж з урачыстага адкрыцця ўнікальнай экасцяжыны ў Валожынскiм раёне для iнвалiдаў-вазочнікаў.
А атрымалася, што журналісты праінспектавалі працу арганізацый, якія мусяць апекавацца інвалідамі, ды знайшлі цікавыя моманты ў рэалізацыі іх праектаў.
Праект «Валожын без бар’ераў» накіраваны на стварэнне дасяжнага для людзей з інваліднасцю асяроддзя ў Валожынскім раёне. Менавіта на гэта Еўрасаюз выдзеліў грант на 1 млн. еўра. Рэалізуюць праект Валожынскі райвыканкам, Фонд «Інтэракцыя», Беларускае таварыства інвалідаў, Грамадскае аб’яднанне «Адпачынак у вёсцы».
Паводле праекта, у Налібоцкай пушчы мусіць з’явіцца экасцяжына для людзей з інваліднасцю, у самім Валожыне — хостэл і турыстычны інфармацыйны цэнтр. Апроч гэтага, у Валожынскім раёне мусяць зрабіць дасяжнымі да 30 грамадскіх аб’ектаў. 20 з іх да канца гэтага года.
«Ну зараз там перарабляюць, — распавядае па тэлефоне наш суразмоўца, прадстаўнік мясцовай супольнасці інвалідаў-вазочнікаў. — Там нязручнасці былі ў тым, што вазочніку немагчыма было ехаць па гэтай сцяжыне, няправільна былі зроблены пандусы. Лаўкі пабудавалі без спінак — як, напрыклад, інваліду з ДЦП сесці на гэтую лаўку?»
Менеджарка праектаў Фонда «Інтэракцыя» Ірына Іванова кажа, што экасцяжына — праект цалкам новы для Беларусі, які, да таго ж, рэалізуецца ў заказніку, дзе нельга ўжываць звыклыя матэрыялы і тэхналогіі — таму ў падрадчыка і будаўнікоў часцяком проста не хапае кампетэнцый.
У той жа час у Мінску
Да нас трапіў дакумент унутранай справаздачнасці Беларускага таварыства інвалідаў (БелТІ), згодна з якім на першым паверсе аднаго з жылых дамоў на вуліцы Нёманскай мусіў з’явіцца рэабілітацыйны цэнтр для людзей з інваліднасцю. Аднак на першым паверсе дома — гандлёвыя плошчы ды салоны.
«Нашыя інваліды маглі б тут лячыцца, дзеці з ДЦП, іншыя дзеці, быў ужо праект рэабілітацыйнага цэнтра», — абураецца старшыня Мінскай гарадской арганізацыі хворых на рассеяны склероз «Геном надзея» Аляксей Карчэўскі.
Старшыня Беларускага таварыства інвалідаў Уладзімір Патапенка кажа, што гэта інвестар вырашыў аддаць БелТІ памяшканні не на першым, а на другім паверсе будынку — а БелТІ было вымушанае пагадзіцца. Медычнай жа рэабілітацыяй БелТІ наагул ніколі не займалася, гаворка ішла пра рэабілітацыю творчую. На другім паверсе ў «Інвацэнтры» цяпер — выстава карцін.
Былая галоўная бухгалтарка БелТІ распавяла нам пра шматлікія фінансавыя парушэнні ў арганізацыі, з якімі яна не магла пагадзіцца і таму звольнілася.
Усё гэта мы абмяркоўваем у студыі «Людскіх справаў» разам з гасцьмі Ірынай Івановай, менеджаркай праектаў Фонда «Інтэракцыя», і Алёнай Зуйковай, аналітыкам Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.
Глядзіце выпуск праграмы «Людскія справы» цалкам на сайце тэлеканала «Белсат».
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»