Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Саміт Усходняга партнёрства: ці збіраецца ЕС прапанаваць афіцыйнаму Мінску чарговы пернік? (Відэа)
Як толькі ні акрэслівалі геапалітычную пазіцыю нашай краіны. І мост паміж Усходам ды Захадам, і новая перамоўная пляцоўка, і акоп, у якім мы сядзім з тымі, хто ў гэты момант крэдытуе нашую дзяржаву.
Паўтара тыдня застаецца да Саміта Усходняга партнёрства ў Бруселі, у якім удзел бярэ і Беларусь. Між тым, з кім і супраць каго мы насамрэч — пытанне застаецца ўсцяж адкрытае.
«У нас адзіная Айчына. Мы не дзелім Расію і Беларусь па межах. Мы намагаемся збудаваць нешта агульнае...», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Рыторыка, адшліфаваная гадамі. Чарговую порцыю дыферамбаў і клятваў у братэрстве, узгадаваным сядзеннем у адным акопе, Аляксандр Лукашэнка агучыў у Мінску ў часе сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Расіі Антонам Аліханавым.
«Тое, што адбываецца ў вас на мяжы, адбываецца і ў нас. Мы тут сутыкаемся твар у твар, лоб у лоб з актывізацыяй Паўночнаатлантычнага альянсу — НАТА», — сказаў Лукашэнка.
«Як бы тут ні абмяркоўвалі гэтыя пытанні, ні рабілі нас празаходнімі і г.д., мы з вамі цудоўна разумеем, што гэта толькі рыторыка. А канкрэтныя факты гавораць пра тое, што нам, у прынцыпе, няма на каго разлічваць».
Што праўда, вобраз акопу, аточанага заходнімі ворагамі, якраз на Захад асаблівага ўражання не робіць.
24 лістапада ў Бруселі ў часе Саміта Усходняга партнёрства Еўрасаюз збіраецца прапанаваць афіцыйнаму Мінску чарговы пернік. Напярэдадні пра гэткія планы заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» амбасадар Францыі ў нашай краіне Дыд’е Канэс.
«Мы падтрымліваем паглыбленне адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам», — сказаў Дыдʼе Канэс.
«Што датычыць Саміта ў Бруселі, чакаецца, што будзе прынятая праграма супрацы паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Я, канешне, пакуль што не магу раскрываць дэталей, але магу запэўніць, што там будуць новыя элементы».
Што гэта за новыя элементы? І якіх змен можна спадзявацца на лініі Брусель—Мінск найбліжэйшым часам?
«Хутчэй за ўсё, можна чакаць тое, што беларускі рэжым пагадзіцца на некаторыя прапановы з боку Еўрасаюза. Хутчэй за ўсё, ён можа пагадзіцца на супрацу ў энергетычнай і экалагічнай сферы. Ні паляпшэння дзяржаўнага кіравання, ні эканамічныя пытанні не будуць прынятыя пакуль беларускім рэжымам», — кажа ў каментары для «Белсата» філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
Пры гэтым Беларусь на брусельскім саміце напрыканцы лістапада можа рэпрэзентоўваць і сам Лукашэнка, дагэтуль неўязны на Захад. 6 кастрычніка кіраўнік Беларусі ўпершыню атрымаў афіцыйнае запрашэнне ад Аб’яднанай Еўропы. А таму пытанне толькі ў тым, ці захоча Лукашэнка скарыстацца магчымасцю і вылезці са свайго акопу. Абкладзенага, дарэчы, граблямі, на якія Захад перыядычна наступае, заўважае метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
«Паляпшэнне і пагаршэнне стасункаў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю нагадвае арэлі ці гэткую сінусоіду: раз у некалькі гадоў змяняецца кірунак узаемадзеяння. То да санкцый даходзіць, то наадварот — зняццё санкцый, паляпшэнне і нават нейкая эйфарыя, якая пануе ў калідорах уладаў у некаторых еўрапейскіх сталіцах», — кажа Мацкевіч.
А таму і чакаць нейкай рэвалюцыі ў беларуска-еўрапейскіх адносінах наш эксперт не раіць. Прынамсі — простым суграмадзянам. А вось афіцыйны Мінск ужо літаральна праз тыдзень чакае ў госці дэлегацыю французскіх бізнесоўцаў. Будуць вывучаць магчымасці рынку ў нашым акопе. Толькі бізнес — нічога асабістага.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»