26 лістапада ў Мінску — «Public Space Day. Людзі і супольнасці паміж хмарачосамі»

17.11.2017
Лятучы ўніверсітэт

Public Space Day — гэта месца для абмеркавання двароў і пешаходных зон як кропак канцэнтрацыі камунікатыўных практык і магчымасцей узаемадзеяння.

26 лістапада 2017 года Лятучы ўніверсітэт, альманах «Гарадскія тактыкі», Беларуская партыя «Зялёныя», Таварыства «Зялёная сетка», «Архітэктурнае бюро 35» запрашаюць засяродзіцца на сацыяльным, палітычным і гуманітарным вымярэннях «грамадскіх прастораў».

Горад — адзінства непадобных. Непадобных, але са-прысутных і камунікуючых у адной прасторы. Гэтая камунікацыя патрабуе адмысловых умоў і высілкаў, каб гарадская прастора не стала дадатковым бар’ерам для людзей, перашкодай для выяўлення сваёй ідэнтычнасці і ўзаемадзеяння.

«Грамадская прастора» мае самыя розныя вымярэнні: ад архітэктуры і інфраструктуры плошчаў, двароў і вуліц да культуры ўзаемадзеяння, магчымасцей самарэпрэзентацыі і сімвалічнага ўвасаблення дзеючых норм паводзін.

Public Space Day прысвечаны чалавечаму і сацыяльнаму вымярэнню грамадскіх прастор. Мы запрасілі тых, хто даследуе і робіць праекты ў сучасных гарадах, каб абмеркаваць: «Як магчыма будаваць суседскія супольнасці вакол трансфармацыі двароў?» Падчас імпрэзы мы абмяркуем двары і пешаходныя зоны як кропкі канцэнтрацыі камунікатыўных практык і магчымасцей узаемадзеяння.

Мэта правядзення Public Space Day: акцэнтаванне ўвагі грамадскасці і спецыялістаў (актывістаў і прафесіяналаў) на сацыяльным, палітычным і гуманітарным вымярэннях «грамадскіх прастораў». Праз прэзентацыі і дыскусіі мы пазнаёмімся з рознымі практыкамі, якія рэалізуюць у Беларусі і за яе межамі адносна працы з такімі прасторамі, як двор і пешаходная зона.

Public Space Day пройдзе 26 лістапада, у нядзелю, у культурным цэнтры «Корпус» (Мінск, прасп. Машэрава, 9). Пачатак а 15-й гадзіне. Уваход вольны!

Папярэдняя праграма мерапрыемства

Сачыць за навінамі мерапрыемства можна ў Фэйсбуку


Другие публикации