Андрэй Ягораў: Мусім працаваць больш эфектыўна (Аўдыё)

24.11.2017
Беларускае Радыё Рацыя

На нядаўнім форуме ў Вільні беларускія праваабаронцы прааналізавалі сваю дзейнасць даволі крытычна.

Было выяўлена шмат праблем у праваабарончай супольнасці, на якія праваабаронцы вымушаны рэагаваць. Былі выпрацаваны адзіныя этычныя правілы — як мягкая форма адказу на тыя пытанні, якія ёсць.

«Але шмат над чым яшчэ варта працаваць, каб будучая праца стала больш эфектыўнай, — кажа Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі. — Павінна быць большая супраца з медыя і, у тым ліку, з новымі медыя. Выкарыстанне ў большай ступені сацыяльных сетак. Важна ўзмацняць сувязі праваабаронцаў з іншымі групамі грамадзянскай супольнасці, якія таксама маюць праваабарончую кампаненту ў сваёй дзейнасці. А таксама ўступаць ва ўзаемадзеянне з суб’ектамі ў розных слаях беларускага грамадства — ад бізнесу да рэлігійных арганізацый — дзеля ўцягвання іх у нейкую супольную дзейнасць».

Паводле Андрэя Ягорава, у Беларусі стаіць вострая праблема з парушэннем правоў чалавека. Але назіраецца і зніжэнне ўвагі дэмакратычнай супольнасці да гэтай праблемы. Гэтыя пытанні будуць падымацца яшчэ не раз на міжнародным узроўні.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытайце таксама: Андрей Егоров: Беларусь возглавила авторитарный реванш в регионе


Другие публикации