Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
Крочым з 2017-га ў 2018-ы разам з Лятучым (Фота)
2017 год для Лятучага ўніверсітэта стаў часам асэнсавання новых выклікаў, намацвання сутнасных праблем, якія паўстаюць у імківым развіцці сучаснага свету.
Напрыканцы года мы вырашылі ўзгадаць, што мы рабілі і чаго дасягнулі, аб чым думалі і клапаціліся цягам гэтага часу.
У гэтым годзе напоўніцу запрацавала новая Дыстанцыйная платформа Лятучага, якая была запушчаная ў вір інфармацыйнай прасторы напрыканцы снежня мінулага года. За гэты час платформа напоўнілася курсамі беларускіх інтэлектуалаў і адмыслоўцаў, прысвечаных шырокаму колу тэм: гісторыі беларускай думкі і філасофіі гісторыі, праблемам змены клімату і біяэтыкі, сістэмнаму падыходу і сацыяльнаму ўяўленню, выклікам сучаснай адукацыі і навейшай гісторыі Беларусі — усяго не пералічыць!
У траўні Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта абвесціла конкурс і запрасіла арганізацыі і ініцыятывы, навукоўцаў і мысляроў далучыцца да стварэння адукацыйных курсаў на супольнай універсітэцкай платформе. Па выніках рэйтынгавага галасавання наведвальнікаў платформы былі вызначаныя 5 курсаў. Пераможца конкурсу — курс «Гарады і змены клімату: што і навошта трэба ведаць» — ужо з’явіўся на платформе, а для стварэння астатніх была распачата краўдфандынгавая кампанія «ВЕДЫ ONLINE». Кампанія атрымалася такой удалай, што (дзякуючы вашай падтрымцы!) мы здолелі выйсці нават за межы першасных задумаў і замест чатырох абраных курсаў цяпер маем магчымасць зрабіць пяць!
Такім чынам, у наступным годзе на дыстанцыйная платформе вас чакаюць анлайн-курсы:
- «Творчая фатаграфія ў Беларусі на стыку ХХ і ХХІ стагоддзяў: ідэі, падзеі, дзеючыя асобы» (Уладзімір Парфянок);
- «Гульня як фенамен культуры» (Уладзімір Мацкевіч, Таццяна Вадалажская);
- «Практычная палітыка: арыентацыя і дзейнасць у свеце палітычнага» (Андрэй Ягораў);
- «Адкрытыя дадзеныя ў 7 пытаннях» (Аліна Радачынская);
- «Дзве гісторыі стварэння ў Кнізе Роду» (Ірына Дубянецкая).
І не толькі, таму сачыце за абнаўленнямі на нашай дыстанцыйнай платформе!
Штогадовая канферэнцыя Лятучага ўніверсітэта ў гэтым годзе прайшла напачатку сакавіка. Разуменне выклікаў сучаснага стану гуманітарных працэсаў вызначыла тэму канферэнцыі: «Тэхнікі і тэхналогіі чалавечага». Цягам канферэнцыі мы паглыбляліся ў тыя сферы, дзе ствараецца і аднаўляецца чалавечае ў чалавеку, і разбіраліся з тымі інструментамі мысленння і дзейнасці, якія прыдатныя для вырашэння гэтых задач.
Вясна гэтага года прайшла ў Лятучым пад знакам «Колеру Беларусі». Выстава і кніга-альбом вядомага беларускага дызайнера, мастака Міхала Анемпадыстава пад гэтай назвай, а таксама шэраг падзей, якія спарадзіла гэтае выданне, наварочвалі нас да абмеркавання спосабаў жыцця спадчыны і традыцыі ў сучасным свеце, феномена колераў у культуры, месца колеру ў фармаванні ідэнтычнасці нацыі і асобы.
Але вясна-2017 была адзначаная не толькі пошукамі і набыткамі ў інтэлектуальным і культурным вымярэнні, але і складаным сацыяльна-палітычным кантэкстам, які патрабаваў грамадзянскай рэакцыі. Шэраг сябраў калегіума Лятучага разам з іншымі беларускімі інтэлектуаламі і творцамі зладзілі сваеасаблівы «інтэлектуальны марафон» салідарнасці з усімі затрыманымі ды пацярпеўшымі ад рэпрэсій цягам сакавіцкіх падзей пад назвай «Слова ў абарону свабоды і годнасці», які прайшоў у кнігарні «ЛогвінаЎ».
Адной з цэнтральных змястоўных падзей года сталася першая агульнаўніверсітэцкая гульня, што адбылася 10-14 траўня 2017 года і была прысвечана тэме: «Універсітэт і інфраструктура інавацый: стратэгія ўстойлівай камунікацыі суб’ектаў інавацыйнай дзейнасці». Вынікі гульні знайшлі свае адлюстраванне ў шэрагу тэкстаў: «Аб гульні па распрацоўцы інтэрфейсаў камунікацыі ў інавацыйных працэсах» і «Глабальнае пацяпленне пасля халоднай вайны» Уладзіміра Мацкевіча, «Інавацыйны час і мы» Таццяны Вадалажскай, а таксама ў працы з новымі тэмамі (напрыклад, тэмай блакчэйну) і праграме Лятучага на наступны год (чакайце абвестак напрыканцы студзеня!).
Традыцыйная летняя школа Лятучага ўніверсітета адбылася ў гэтым годзе напачатку ліпеня на хутары Шаблі. Універсітэцкі летнік стаў натуральным працягам роздуму і дыскусій вакол кардынальных змен сусвету, якія нясе выбух тэхналагічнага развіцця і эпоха інавацыйнага паскарэння. Тэма летніка гучала як «Гэты дзіўны новы свет», адсылаючы нас да антыўтопіі Хакслі і наогул да праблематызацыі сацыяльнага і гуманітарнага вымярэння інавацыйных працэсаў.
У гэтым годзе мы працягнулі працу ў адносна новай да нас сферы — урбаністыцы. Праграма ўжо другога набора Школы «Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё», якая ладзілася Лятучым універсітэтам у партнёрстве з таварыствам «Зялёная сетка», альманахам «Гарадскія тактыкі», «Архітэктурным бюро 35» і Беларускай партыяй «Зялёныя», будавалася пад агульнай рамкай канцэпцыі «Зялёны горад». Напачатку верасня выпускнікі школы — маладыя архітэктары, урбаністы, грамадскія актывісты — прэзентавалі вынікі групавой даследніцкай практыкі і ўласныя праекты развіцця грамадскіх прастор.
Новы навучальны год адкрываўся, як звычайна, публічнай падзеяй. Але ў гэтым годзе мы вырашылі абысціся без фармальных прэзентацый і зрабіць больш адпаведную Лятучаму размову з асобамі, інтэлектуаламі, якія вядуць курсы і семінары ў гэтым годзе. Мы скарысталіся фарматам «Жывой бібліятэкі», і разам з імі зрабілі сваеасаблівы дзень адкрытых дзвярэй «Без кафедр і мантый».
У гэтым годзе ў нас шмат што адбылося зрабіць разам — разам з іншымі навуковымі, адукацыйнымі, інтэлектуальнымі і грамадскімі ініцыятывамі. Нам прыемна ўзгадваць падзеі і партнёраў, да якіх мы далучаліся ў гэтым годзе. Найбльш змястоўнымі і цікавымі з сумесных ініцыятываў для нас сталі:
- Публічная лекцыя і дыскусія «Клімат змяняецця. Ці змяняемся мы?» (сумесна з таварыствам «Зялёная сетка», Амбасадай Францыі ў Беларусі і праектам «Наука па-за сабой»);
- Public Space Day (сумесна з альманахам «Гарадскія тактыкі», Беларускай партыяй «Зялёныя», таварыствам «Зялёная сетка», «Архітэктурным бюро 35», а таксама ініцыятывай «Добры горад/Good city»);
- Міжнародная навуковая канферэнцыя «Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны» (сумесна з Міжнароднай асацыяцый гуманітарыяў; Еўрапейскім гуманітарным ўніверсітэтам, Цэнтрам міждысцыплінарных гуманітарных даследаванняў, Інстытутам палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»);
- Міжнародная канферэнцыя «Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці» (сумесна з Беларускім архівам вуснай гісторыі, Інстытутам славістыкі ПАН, Польскім інстытутам у Мінску);
- «Нядзеля спадчыны» (сумесна з фестывалем дакументальнага кіно Watch Docs Belarus і Беларускім камітэтам ICOMOS).
Мы вельмі радыя нашаму супрацоўніцтву і спадзяемся, што яно працягнецца і ў наступным годзе!
Напрыканцы года мы шчыра жадаем усім нашым партнёрам, калегам, сябрам і слухачам шчодрых Калядаў і шчаслівага Новага года! Жадаем, каб свет вакол заставаўся такім жа адкрытым, захапляльным і поўным магчымасцей, як у дзяцінстве. Хай амбітнасць мар і высокі палёт думак знаходзіць натхненне і апірышча ў вернасці сябе і падтрымцы сяброў і калег!
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
-
22 декабря — онлайн-презентация аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси»
Летучий университет завершает серию дискуссий и арт-событий о медицине, человеке и технологиях представлением аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси».
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.