Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Запіс на курсы другога семестра ў Лятучым універсітэце
Да 5 лютага 2018 года Лятучы ўніверсітэт прымае заяўкі на адкрытыя курсы другога семестра.
На пачатку 2018 года мы прапануем комплекс курсаў, якія дазволяць паглыбіцца ў аналіз сучасных зменаў у сацыяльным, палітычным і культурным жыцці, што звязаныя з імклівым тэхналагічным і інавацыйным развіццём.
Інавацыі актыўна, настойліва і, часцей за ўсё, «не пытаючыся ў нас» змяняюць асяродак, у якім мы жывем і дзейнічаем. З аднаго боку, яны ставяць новыя задачы і кідаюць выклікі ў самых розных сферах — права, ідэнтычнасць чалавека, сацыяльная справядлівасць, занятасць, чалавечыя адносіны і г.д. З іншага боку, кожная інавацыя мае наступствы, якія вельмі рэдка становяцца прадметам клопату, разважанняў або дзеянняў саміх інаватараў. У выніку, мы апынаемся непадрыхтаванымі да зменаў як у бліжэйшай, так і ў аддаленай будучыні.
А як увогуле можна падрыхтавацца да непрадказальных зменаў? Падрыхтавацца — азначае, найперш, здольнасць бачыць, разумець і мець інтэлектуальныя і практычныя інструменты для дзеяння. Другая, не менш важная задача — гэта гуманітарная падрыхтоўка да камунікацыі і сустрэчы з Іншым. Прапанаваныя курсы — спроба разам з беларускімі мыслярамі і адмыслоўцамі рухацца да разумення сучасных працэсаў.
Аб’ектам цікавасці стане сацыяльнае і гуманітарнае вымярэнне інавацыйных зрухаў, найперш, праз асваенне розных метадаў, моваў і падыходаў, праз якія мы можам працаваць з гэтамі з’явамі. Гэта мова мастацтва, камунікатыўныя і герменеўтычныя практыкі, крытэрыі і прынцыпы для вылучэння праблемаў, метады праектавання. Гэта новыя сацыяльныя, эканамічныя і філасофскія тэорыі, што даюць інструменты аналізу і дзеі.
Курсы і школы другога семестра:
- «Тры глабальныя праблемы сучаснасці», выкладаюць: Андрэй Ягораў, Уладзімір Мацкевіч;
- «Пасля будучыні: медыябум і новыя вымярэнні сацыяльнага«, выкладае: Максім Жбанкоў;
- «Трансфармацыя чалавечага самаразумення ў эпоху біятэхналогій», выкладае: Таццяна Шчытцова;
- «Чатыры сустрэчы з Іншым: ключавыя ракурсы сучаснага дыялагізму», выкладае: Зміцер Майбарада;
- «Псіхааналіз і палітыка», выкладае: Галіна Русецкая;
- «Школа Бібліі: герменэўтыка базавых тэкстаў культуры» Ірыны Дубянецкай;
- «Інстытуцыяналізм у эканоміцы, праве, гісторыі і палітыцы», выкладае: Аляксей Пікулік;
- «Сучасныя тэорыі суб’екта», выкладаюць: Павел Баркоўскі, Ігар Падпорын, Аляксандр Сарна, Галіна Русецкая.
Прапанаваныя курсы — гэта курсы першага ўзроўню для слухачоў Лятучага ўніверсітэта. Ён працуе як прастора засваення розных падыходаў у мысленні, гуманітарных і інтэлектуальных практык, знаёмства з актуальнымі і ўнікальнымі напрамкамі сучаснай беларускай думкі, пошуку свайго Настаўніка.
У другім семестры працягваюць сваю працу семінары:
- «Майя (маеўтыка ад Майбарады): сакратычныя дыялогі пра каштоўнасці» пад кіраўніцтвам Змітра Майбарады;
- «Блакчэйн: філасофія і практыка» пад кіраўніцтвам Андрэя Ягорава і Сяргея Казлоўскага;
- «Клуб дылетанта» пад кіраўніцтвам Вячаслава Бабровіча;
- таксама як універсітэцкі і метадалагічны семінары, пасяджэнні якіх абвяшчаюцца адмыслова і асобна.
Заяўкі прымаюцца да 5 лютага 2018 года.
Усе заняткі бясплатныя.
Заняткі будуць праходзіць па вечарох у працоўныя дні.
Каб запісацца, трэба перайсці па спасылцы на абраны курс.
Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па адрасе электроннай пошты: [email protected].
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»