Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Новы анлайн-курс Лятучага ўніверсітэта: «Практычная палітыка»
На Дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта з’явіўся новы курс, накіраваны на тое, каб дапамагчы чалавеку арыентавацца ў сучаснай палітыцы.
Анлайн-курс «Практычная палітыка» распрацаваны разам з Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі. Гэта першы з пяці курсаў, які створаныя, дзякуючы краўдфандынгавай кампаніі «ВЕДЫ ONLINE».
Як арыентавацца ў свеце палітычнага? На жаль, да сёння пад палітыкай па-ранейшаму разумеецца любая дзейнасць традыцыйных палітычных суб’ектаў: дзяржавы, партый і рухаў, грамадскіх арганізацый, міжнародных структур. У такім уяўленні палітыка апынаецца адчужанай ад чалавека, бо ён не можа ёй авалодаць і, у выніку, выціскаецца на перыферыю грамадскага жыцця.
Аўтар курса — Андрэй Ягораў, беларускі палітолаг і метадолаг, грамадскі дзеяч, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь».
У межах курса вы разам з аўтарам будеце мець магчымасць разабрацца з наступнымі пытаннямі:
- Як адрозніць палітычную сітуацыю ад усіх іншыш?
- Як уладкаваная палітыка, па якой схеме можна планаваць, здзяйсняць і разумець палітычныя дзеянні?
- У якіх дачыненнях знаходзяцца палітыка і знакавая рэальнасць, экран грамадскай свядомасці, веда, тэхналогіі і ідэалогія?
- Як магчыма ўзнавіць палітыку ў Беларусі?
Прайсці курс можа любы карыстальнік Дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта. Для таго каб стаць карыстальнікам платформы, дастаткова проста зарэгістравацца.
Глядзіце анонс курса «Практычная палітыка»:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»