Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Андрэй Ягораў: Апазіцыя «ўдзельнічае ў выбарчым фарсе» і «падтрымлівае логіку палітычнага рэжыма»
У ацэнцы ўдзелу апазіцыі ў апошніх мясцовых выбарах трэба адштурхоўвацца ад таго, што ў Беларусі любыя выбары не з’яўляюцца дэмакратычнымі.
Пра гэта сказаў у каментары «Свабодзе» дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг Андрэй Ягораў.
Паводле палітолага, уласна праз выбары ў Беларусі нельга дасягнуць рэпрэзентацыі ў органах кіравання, у дадзеным выпадку ў мясцовых саветах. Значыць, удзел у выбарах павінен разглядацца найперш для вырашэння іншых палітычных задач.
«Дэмакратычныя сілы павінны дзейнічаць насуперак логіцы рэжыма. Дзейнічаць больш крэатыўна і асэнсавана для вырашэння сваіх задач. Гэта, напрыклад, набыццё новых прыхільнікаў, большая ўласная кансалідацыя, прасоўванне важных грамадскіх інтарэсаў і г.д. Але ж мы бачым, што апазіцыя зыходзіць не з гэтага. Яна ўдзельнічае ў гэтым выбарчым фарсе, нібыта ўяўляючы, што праходзіць рэальны працэс выбараў», — падкрэслівае Ягораў.
На ягоную думку, такім чынам дэмакратычная супольнасць «хутчэй падтрымлівае існую логіку палітычнага рэжыма, чым супрацьдзейнічае яму».
Спадзеў істотнай часткі апазіцыі на тое, што ўлады дадуць ёй у мясцовых саветах з дзесятак месцаў, Андрэй Ягораў называе «ні на чым не заснаваным».
«А ўлады чарговым разам выкарысталі альтэрнатыўныя палітычныя сілы для сімуляцыі выбарчага працэса, для большай ягонай легітымацыі. І цяпер скажуць: апазіцыя не здолела перамагчы, бо народ яе не падтрымлівае. Таму я не бачу ніякай эфектыўнасці ў дзеяннях апазіцыі», — кажа эксперт.
У нядзелю 18 лютага ў Беларусі прайшлі выбары дэпутатаў мясцовых саветаў. Паводле ЦВК, датэрмінова прагаласавалі рэкордныя 34,95%, але сумарная яўка недацягнула да рэкорда: 77,05%.
Выбары адбыліся, паводле папярэдніх звестак ЦВК, на 18110 акругах — на ўсіх, акрамя адной, дзе адзіны кандыдат зняў кандыдатуру яшчэ да пачатку выбараў.
Прадстаўнікі апазіцыйных партый не прайшлі ў абласныя і Мінскі гарадскі саветы.
Чытайце таксама: Андрей Егоров: Скучная кампания с традиционными фальсификациями
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»