Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Усім суседзям па 100. Чаму юбілей БНР для ўладаў — гэта сумнае свята?
Стагоддзе абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі — дата, пра адзначэнне якой асцярожна кажуць нават на афіцыйным узроўні. Аднак не толькі нашая краіна сёлета святкуе стагоддзе незалежнасці.
У 1918 годзе пра свой суверэнітэт заявілі ледзь не ўсе нашыя суседзі — апроч Расіі. Дзе апынуліся нашыя народы пасля на сто першы год ад абвешчання суверэнітэту?
Краіны Балтыі, Украіна, Польшча і Беларусь — усе сёлета адзначаць першае стагоддзе абвешчання незалежнасці. Тады, перабываючы паміж дзвюма імперыямі, якія гінулі — расійскаю і нямецкаю, — яны вырашыліся на самавызначэнне, і дзе апынуліся нашыя паўночныя суседзі праз сто гадоў?
Каментуе Лінас Бальсіс, дэпутат Сейма Літоўскай Рэспублікі:
«Калі толькі ўвесь незалежніцкі рух пачынаўся, у нас нічога не было! Калі мы абвесцілі незалежнасць, у нас нічога не было! Цяпер — у нас ёсць усё. Натуральна, мы можам казаць, што ўсё яшчэ незадаволеныя — там, кошты вялікія, заробкі малыя, ёсць вялікая міграцыя, што натуральна праблема, але з іншага боку — гэта прывілей, што з’явіўся ў нашых грамадзян».
Раней улады Беларусі ўзгадвалі пра каштоўнасць суверэнітэту толькі падчас чарговых гандлёва-газавых войнаў з Крамлём.
«Незалежнасць, парадачнасць — вось гэтая гістарычная нашая мінуўшчына, яна даражэйшая, чымся тая нафта», — казаў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля расійскай агрэсіі супраць Украіны такія напаміны пра важнасць суверэнітэту сталі рэгулярныя. Але з набліжэннем фактычнага стагоддзя беларускай дзяржаўнасці пра святкаванне круглае даты традыцыйна кажа дэмакратычная супольнасць. З афіцыйнага ж боку варта спадзявацца толькі на Белатэлерадыёкампанію, чый ужо экс-кіраўнік Генадзь Давыдзька паабяцаў на свята «максімальна шчырае даследаванне».
«Ідэалагічнае панаванне ў Беларусі захапілі людзі, якія незадаволеныя сваёй ідэнтычнасцю. Улада, якая лічыць сябе, так сказаць, ахвяраю аборту. Таму для іх дзень народзінаў нацыі, народзінаў дзяржавы — для іх смутнае свята», — лічыць філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
Выглядае на тое, што нават святы іншых для такіх асобаў не вясёлыя.
Сто гадоў таму і нашыя паўночныя суседзі аднавілі сваю незалежнасць. Прывітаць Літву з пачаткам сто першага года суверэнітэту на мінулым тыдні зʼехаліся амаль усе хаўруснікі ды суседзі. Не стае толькі прадстаўнікоў Беларусі і Расіі.
«Тое быў надзвычай імклівы палёт у будучыню, у вольны свет. Нас намагаліся спыніць і знішчыць, сілаю сцерці любы напамін пра першую рэспубліку. Тады народ ізноў падняўся на барацьбу за незалежнасць. Мы працягваем справу першых заснавальнікаў дзяржавы», — заявіла ў Вільні прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.
Літоўскія колеры і разнастайная звязаная з літоўскаю дзяржаўнасцю прадукцыя. Госці Вільні не змогуць не заўважыць, што краіна ўсцяж жыве гэтым святам. У сваю чаргу нашыя паўднёвыя суседзі, якія першыя ў той бурлівы год абвесцілі пра незалежнасць, кажуць пра Украінскую Народную Рэспубліку надзвычай знаёмыя словы.
«Калі б нашыя слаўныя продкі далёкага 1918 года не пасеялі зерне ідэі незалежнасці, яна б ніколі не разраслася да практычна аднагалоснага падтрымання на рэферэндуме 1991 года», — сказаў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.
Без абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі можна было і не марыць пра савецкую Беларусь, а пасля пра незалежнасць.
БНР і УНР, нягледзячы на тэрытарыяльныя спрэчкі, вялі шчыльную дыпламатычную супрацу, а Кіеў нават выдаў Мінску крэдыт на чатыры мільёны расійскіх рублёў. У выніку ўкраінскія незалежніцкія сілы паклалі свае спадзяванні ў Польшчы, якая абвесціла суверэнітэт толькі ў лістападзе, але мела куды мацнейшую пазіцыю.
Каментуе Віктар Рос, экс-амбасадар Польшчы ў Малдове і Арменіі, выкладчык Collegium Civitas у Варшаве:
«Была такая спроба стварыць кааліцыю паміж Пілсудскім і Пятлюрай супраць бальшавікоў, але Пілсудскі ад гэтага адмовіўся, што смутна адбілася на палітычны перспектывах Украіны, якая не здолела абараніць сваю незалежнасць і была падзеленая».
Падзялілі на Рыжскім міры і тэрыторыю БНР. Усе краіны, што святкуюць сёлета стагоддзе незалежнасці, не засталіся суверэнныя пасля Другой сусветнай вайны. Але менавіта з гэтых датаў пачынаюць адлік сваёй самастойнай гісторыі.
«Для Польшчы гэта проста новае нараджэнне, гэта сон страшны, што цягнуўся ўсё XIX стагоддзе, калі ствараліся еўрапейскія краіны, умацоўваліся, рабіліся сапраўднымі дзяржавамі. А Польшча, тым часам падзеленая паміж трох захопнікаў, з цяжкасцю захоўвала сваю народную ідэнтычнасць», — працягвае Віктар Рос.
Гледзячы на тое, стагоддзе чаго мы адзначаем на афіцыйным узроўні, можна задумацца пра беларускую ідэнтычнасць.
Аляксандр Лукашэнка: «У гэтыя дні мы адзначаем неверагодны юбілей — стагоддзе ўзброеных сіл Беларусі і дзень абаронца айчыны!»
Улічваючы, што да стогадовай гадавіны паўстання БССР застаецца каля года, вынікае пэўны гістарычны парадокс. Адмысловец параўноўвае гэтую зʼяву з распадам Рымскай імперыі, калі нават яе самыя дробныя часткі намагаліся захаваць спадчыну вялікай супольнай няіснай бацькаўшчыны.
«Да сённяшняга дня шмат якія беларусы, што не вельмі ўсведамляюць гістарычныя працэсы, называюць Беларусь рэспублікаю. А ў слова «рэспубліка» ўкладаюць гэты сэнс правінцыі — часткі, не сапраўднай краіны, самастойнай, а часткі», — працягвае Уладзімір Мацкевіч.
Пры гэтым, з навуковага гледзішча, гэта не праблема беларусаў як нацыі. Варта памятаць, што за мінулыя сто гадоў беларускі народ цалкам сфармаваўся.
«Мы маем такую гетэрагенную нацыю. То бок нацыю рознага паходжання. І з крыві, і са свядомасцю былой ідэнтычнасці, і як грамадзянская нацыя, што складаецца з людзей, якія выпадкова ў 1990 годзе мелі прапіску ў Беларусі. У нас ёсць усе адметныя чыннікі нацыі. Тэрыторыя, дзяржава і мова — незалежна ад таго, што ёй мала карыстаюцца», — лічыць Уладзімір Мацкевіч.
Сто гадоў таму, калі ў Мінску ўпершыню залунаў бел-чырвона-белы сцяг і Рада Першага Усебеларускага зʼезду заклікала беларускі народ «здзейсніць права на самавызначэнне», большасць беларусаў сябе лічыла ў найлепшым выпадку тутэйшымі. Шлях даўжынёю стагоддзе не быў просты, дакладна мог быць больш удалы, але цурацца ўласнае гісторыі ды сумаваць па імперскай велічы наўрад ці варта.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»