Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Новы дыстантны курс Лятучага ўніверсітэта: «Дзве гісторыі стварэння ў Кнізе Роду»
На дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта з’явіўся новы курс, прысвечаны аднаму з самых шматслойных і загадкавых тэкстаў хрысціянскай культуры.
«Дзве гісторыі стварэння ў Кнізе Роду» — гэта курс-даследаванне, курс-разважанне. Аўтар курса — біблеіст, доктар сакральнай тэалогіі і доктар філасофіі Ірына Дубянецкая — закранае комплекс пытанняў, якія тычацца Кнігі Роду, базавага тэксту нашай цывілізацыі, без засваення якога нацыянальная культура не можа паўнавартасна развівацца: дзве адрозныя традыцыі ў Кнізе, аўтарства, час, гістарычны і культурны кантэкст, пытаньні, касмічная гармонія, чалавечая свабода і адказнасць.
Чаму так склалася, што адна кніга ўтрымлівае дзве гісторыі стварэння?
Габрайская Біблія кампанавалася цягам некалькіх стагоддзяў рознымі людзьмі ў розных сітуацыях, пад розныя патрэбы. Яна акумулявала веды, мудрасць, канцэпцыю разумення свету і Бога, якія фармаваліся і мяняліся цягам стагоддзяў. Таму нядзіўна, што ў тэксце ёсць некалькі самастойных канцэпцый свету.
Аўтар курса — Ірына Дубянецкая, біблеіст, багаслоў і філосаф, доктар сакральнай тэалогіі (Sacrae Theologiae Doctor) і доктар філасофіі (PhD), акадэмічны дырэктар Беларускага калегіума, сябра Калегіума Лятучага ўніверсітэта.
Курс падзелены на пяць частак. У першай разглядаюцца біблійныя касмаганічныя традыцыі і беларускія пераклады Габрайскай Бібліі. Другая і трэцяя сфакусаваныя на Кнізе Роду 1, у іх паслядоўна разгледаецца канцэпцыя стваральніка і элементы стварэння. У чацвёртай і пятай тэмах гаворка пойдзе пра бінарныя сувязі, а таксама веду дабра і зла ў Эдэнскім садзе (Кніга Роду 2-3).
Глядзіце анонс курса «Дзве гісторыі стварэння ў Кнізе Роду»:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»