Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Ці бачыць Мінск у Кітаі новага «старэйшага брата» замест Расіі (Аўдыё)
Госць «Інтэрв’ю тыдня» — дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг Андрэй Ягораў. Ён лічыць, што Кітай не будзе нічога падтрымліваць у Беларусі, калі гэта не супадае з ягонымі стратэгічнымі лініямі, тлумачыць інтарэсы і намеры Пекіна ў нашым рэгіёне і заяўляе, што Кітай сёння не будзе ніякім чынам палітычна заступацца за Беларусь.
Рэальныя вынікі супрацоўніцтва пакуль не такія значныя, як хацелася б беларускаму кіраўніцтву
— Беларусь і Кітай дамовіліся пра бязвізавы рэжым. Пагадненне заключана па выніках перамоў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіня, якія прайшлі гэтымі днямі ў Кітаі. Гэта заўважны і доўгачаканы крок, да якога бакі ішлі даволі даўно. Адносіны афіцыйнага Мінска і Пекіна апошнія гады развіваюцца вельмі актыўна — колькасць візітаў, эканамічнае супрацоўніцтва. Ці можна казаць, што ў гэтых адносінах адбываюцца нейкія тэктанічныя, стратэгічныя зрухі?
— Натуральна, што Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Кітаем як з адным з сусветных палітычных і эканамічных лідараў. Але складана казаць, што гэта нейкі стратэгічны зрух у міжнароднай палітыцы Беларусі. З аднаго боку, гэта тэма, якая даўно эксплуатуецца Мінскам, яна добра ўплывае на замежнапалітычны піяр Беларусі. Але калі паглядзець на рэальныя вынікі такога супрацоўніцтва — пакуль яны не такія значныя, як хацелася б беларускаму кіраўніцтву.
— Як можна ацаніць намеры беларускай улады на кітайскім кірунку? Ці яна проста імкнецца заваяваць прыхільнасць адной з самых значных дзяржаў, ці тут ёсць больш выразны намер — атрымаць новага «старэйшага брата» замест Расіі? І калі Захад з ідэалагічных прычын на гэтую ролю не падыходзіць — дык, можа, Мінск разглядае Пекін у гэтай ролі?
— Пекін не можа быць супрацьвагай і заменай Масквы ў адносінах з Беларуссю. Эканамічная і вайскова-стратэгічная залежнасць Мінска ад Масквы вельмі моцная. Палова беларускага таваразвароту — гэта Расія, і толькі 5% — гэта Кітай. Спатрэбяцца дзесяцігоддзі, каб Кітай стаў хаця б раўнаважным з Расіяй эканамічным партнёрам.
З іншага боку, Беларусь разлічвае на тое, што стратэгічныя ініцыятывы Кітая, накшталт «Вялікага шаўковага шляху», могуць часткова гарантаваць Беларусі пэўнае месца ў стратэгічных раскладах Кітая, у выніку чаго Кітай будзе зацікаўлены ў тым ліку ў падтрыманні нейкай стабільнасці на тэрыторыі Беларусі, ускосна ўзмацняючы незалежнасць. Кітай зацікаўлены ў добрых стасунках Беларусі і з Расіяй, і з Захадам, бо для яго гэта такая транзітная тэрыторыя ў ягоных геапалітычных раскладах.
Кітай не будзе нічога падтрымліваць у Беларусі, калі гэта не супадае з ягонымі стратэгічнымі лініямі
— Але, як выглядае, Расія пакуль не вельмі слухае Кітай, дашчэнту сапсаваўшы свае адносіны з Захадам.
— Гэта так. Але для Беларусі гэта можа быць такой картай у раскладзе нашай шматвектарнасці, якая якраз і падабаецца Кітаю. Цікава, напрыклад, паглядзець, што Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця мае праекты з Кітайскім індустрыяльным паркам у Беларусі. То бок для Кітая гэта не падтрымка Беларусі, а хутчэй рэалізацыя сваіх уласных стратэгічных і эканамічных інтарэсаў. Так што Кітай не будзе нічога падтрымліваць у Беларусі, калі гэта не супадае з ягонымі стратэгічнымі лініямі. Цяпер, як падаецца, рэгіянальная палітыка Кітая адпавядае імкненням беларускага кіраўніцтва. Пакуль жа інвестыцыі Кітая ў Беларусь толькі каля 1% — літоўскія інвестыцыі большыя.
— А ў чым палягае палітыка Кітая ў нашым рэгіёне? Які ў іх стратэгічны інтарэс пашыраць свой уплыў і прысутнасць у Беларусі?
— Стратэгічны інтарэс Кітая — гэта не столькі пашыраць свой уплыў, колькі мець на ўвазе гэты рэгіён як пэўную транзітную тэрыторыю для гандлёвых, транспартных, фінансавых, іншых плыняў. І таму Кітай узмацняе сваю прысутнасць у краінах рэгіёна, гэта назіраецца не толькі ў Беларусі. Стратэгічна Кітай зацікаўлены, каб гэтая тэрыторыя была дастаткова стабільная і надзейная.
Узмацненне геапалітычнай ролі Кітая патрабуе, каб усё болей краін далучалася да думкі Кітая ў міжнародных арганізацыях, калі Пекіну гэта будзе патрэбна. Таму Пекін і рыхтуе калі не сатэлітаў, то саюзнікаў, якія будуць займаць пазіцыю Кітая ў пэўных раскладах у міжнароднай палітыцы, калі Кітай вырашыць граць там больш значную ролю. Пакуль гэтага не назіраецца, але далей можа адбыцца.
Кітай сёння не будзе нейкім чынам палітычна заступацца за Беларусь
— Ці прадбачыце вы такі сцэнар, пры якім інтарэсы Расіі і Кітая ў нашым рэгіёне могуць уступіць у моцную супярэчнасць, канфлікт?
— Спробы дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне, вядома, зусім не радуюць Кітай. Агрэсіўная палітыка Расіі ў адносінах на постсавецкай прасторы можа нерваваць кітайскіх інвестараў. Напрыклад, напружанасць паміж Грузіяй і Расіяй закранае парты ў Грузіі, якія вядуць далей, на Каўказ і ў Еўрасаюз. Гэта мусіць нерваваць тых, хто інвестуе ў такія праекты.
Але я не думаю, што Кітай сёння будзе нейкім чынам палітычна заступацца за Беларусь. Бо пакуль ягоная прысутнасць у рэгіёне занадта малая, каб на нешта ўплываць. Таму пакуль усё ў палітычным вымярэнні будзе вырашацца хутчэй прысутнасцю Еўрасаюза і Расіі як галоўных гульцоў. Кітай можа выказваць нейкую пазіцыю ці нездавальненне, але паўплываць сутнасна на штосьці не зможа.
— Ці магчымы такі варыянт у найбліжэйшыя 3-5 гадоў, калі ва ўмовах нейкага чарговага эканамічнага канфлікта паміж Беларуссю і Расіяй афіцыйны Мінск можа заклікаць Кітай умяшацца ў спрэчку ў якасці арбітра?
— Я думаю, гэта цалкам нерэальна ў найбліжэйшай перспектыве. Гэта будзе патрабаваць значна большай прысутнасці Кітая тут, што ўявіць сабе нават у бліжэйшыя 10 гадоў даволі складана.
— Нават чыста знешне за апошнія 2-3 гады на беларускіх вуліцах павялічылася прысутнасць кітайцаў. Цяпер, пасля ўвядзення бязвізавага рэжыма, натуральна, іх стане на парадак больш. У беларуска-кітайскіх адносінах ёсць такое адчуванне, што Беларусь сама вельмі актыўна запрашае кітайцаў сюды, ільготамі, праектамі і г.д. Сярод звычайных беларусаў нярэдка гучаць думкі, што Беларусь надта прагінаецца перад кітайцамі, імкнучыся іх сюды завабіць.
— Мне не здаецца, што ў беларускага насельніцтва назіраецца шмат нейкай занепакоенасці кітайскай прысутнасцю. Яна расце, гэта нават візуальна відаць, можна пабачыць кітайскія іерогліфы, кітайскія кампаніі будуюць нейкія аб’екты, больш студэнтаў. Але гэта пакуль замала, каб выклікаць трывогу ў большасці звычайных беларусаў.
Калі ж казаць пра ўлады — так, яны хочуць завабіць Кітай больш спрыяльнымі ўмовамі для вядзення бізнеса, для інвеставання ў Беларусь. Але Кітай вельмі прагматычна ставіцца, ён будзе інвеставаць у тыя рэгіёны, дзе можа зарабіць больш, дзе гэта больш надзейна. Таму асноўнае пытанне не ў жаданні Кітая некуды інвеставаць, а ў сітуацыі ў самой Беларусі, якая не можа стварыць прывабныя ўмовы для любых інвестараў, у тым ліку і кітайскіх. Таму мы мусім самі перабудаваць свае ўнутрыпалітычныя і эканамічныя ўмовы, каб мець сутнасны рост узаемадзеяння з заможнымі краінамі свету.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»