Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
20 ліпеня ў Мінску — адкрытая дыскусія «Выключанасць vs. Выключнасць»
20 ліпеня 2018 года ў мінскай Галерэі «Ў» у межах праекта «Без выключэнняў! У працэсе» адбудзецца адкрытая дыскусія «Выключанасць vs. Выключнасць».
Кожны з нас у той ці іншай ступені перажываў вопыт выключэння ў самым шырокім сэнсе слова: ад звальнення да нядопуску да ўдзелу ў дзяржаўных выставах. Напэўна, гэтае глыбіннае асэнсаванне ўласнай выключанасці з таго ці іншага кантэксту можа разглядацца ў якасці адной з характарыстык нацыянальнай свядомасці беларусаў. Паступова пераўтвараючы гэтую «выключанасць» у «выключнасць». Прызвычаіўшыся да дыскурсу выключэння, мы ўжо пачынаем ім ганарыцца...
У адкрытай дыскусіі возьмуць удзел: філосафы Уладзімір Мацкевіч і Вольга Шпарага, мастак і пісьменнік Адам Глобус, рэжысёр Валянціна Мароз, псіхіятр Алег Айзберг, дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі, рэдактар Citydog.by Яся Каралевіч-Картэль і рэстаратар Вадзім Пракопьеў.
Мадэратар дыскусіі — праваабаронца Алена Танкачова.
Адкрытая дыскусія «Выключанасць vs. Выключнасць» пройдзе 20 ліпеня, у пятніцу, у мінскай Галерэі «Ў» (вул. Кастрычніцкая, 19, уваход з боку вул. Леніна са двара). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!
Калі ў вас ёсць свая гісторыя «выключанасці», калі ласка, падзяліцеся ёю, апублікаваўшы ў любых сацыяльных медыя пад хэштэгамі: #безисключений ці #безвыключэнняў.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»