26-27 кастрычніка ў Клайпедзе — Грамадскі форум Літвы і Беларусі «Што нас аб'ядноўвае?»

12.10.2018
Palityka.org

26-27 кастрычніка 2018 года ў Клайпедзе (Літва) пройдзе першы Грамадскі форум Літвы і Беларусі «Што нас аб'ядноўвае?»

Літва і Беларусь — гэта не толькі краіны-суседзі. Народы гэтых дзяржаў, акрамя гісторыі, якая сягае сваімі каранямі ў старажытныя часы, аб’ядноўваюць шырокамаштабныя эканамічныя і культурныя сувязі. Літоўцы жывуць у Беларусі, і беларусы пражываюць у Літве. Асаблівую сувязь паміж краінамі пацвярджаюць супольныя народныя сімвалы, такія як гістарычная сталіца Вялікага княства Літоўскага — Вільня. Жыхарам гэтых краін дарагія агульныя гістарычныя асобы: вялікі князь Вітаўт (Вітаўтас), князі Радзівілы, Касцюшка, Каліноўскі і многія іншыя. Многае паказвае, што грамадскія і міждзяржаўныя адносіны мусяць быць выдатнымі, але гэта не так.

На жаль, існуючыя праблемы сталі дамінаваць у двухбаковых стасунках. Акрамя іншага, шмат недамоўленасцяў узнікае па гістарычных тэмах, якія, на першы погляд, павінны аб’ядноўваць нацыі. Усё гэта не толькі ўскладняе палітычныя адносіны, але і перашкаджае развіццю сувязяў паміж інтэлектуаламі, дзеячамі культуры, бізнесу і навукі.

Так не павінна быць. Не забываючы існуючых праблем, мы павінны імкнуцца шукаць пункты судакранання па агульных для нас пытаннях і праблемах. Пачатак дыялогу і наладжванне супрацоўніцтва на будучыню з’яўляецца галоўнай мэтай першага Грамадскага літоўска-беларускага форума.

Місія форума — пашырэнне нефармальнага, грамадзянскага дыялогу паміж Беларуссю і Літвой з мэтай абмеркавання перспектыў і праблем міждзяржаўнага супрацоўніцтва, паглыбленне ўзаемаразумення і павагі паміж краінамі ды народамі Літвы і Беларусі.

У працы форума прымуць удзел 100 прадстаўнікоў акадэмічнай сферы, бізнесу, экспертнай супольнасці і афіцыйных структур Літвы і Беларусі.

Арганізатарамі форума выступаюць: муніцыпалітэт горада Клайпеда, Клайпедскі ўніверсітэт, а таксама шэраг грамадскіх арганізацый і ініцыятыў: Форум дыялогу і супрацоўніцтва імя Ежы Гедройца, Інстытут Вялікага княства Літоўскага, Інстытут «Палітычная сфера».

Для ўдзелу ў форуме, а таксама па іншых пытаннях, звяртайцеся на адрас электроннай пошты: [email protected].

Праграма форума 

Программа форума 


Другие публикации