12 снежня ў Мінску — прэзентацыя вынікаў пілотнага даследавання даступнасці публічных прастор сталіцы

27.11.2018
«Жывая Бібліятэка»

12 снежня 2018 года Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» прадставіць вынікі пілотнага даследавання даступнасці публічных прастор Мінска для розных сацыяльных груп.

У Мінску зараз шмат пляцовак для правядзення мерапрыемстваў самага рознага фармату — ад майстар-класаў да канцэртаў. У тэорыі, ва ўсе гэтыя прасторы мае магчымасць патрапіць любы чалавек. На практыцы ж, гэта азначае, што пляцоўкі мусяць быць прыстасаванымі пад патрэбы самых розных сацыяльных груп, каб іх прадстаўнікі маглі не толькі патрапіць унутр, але і адчуваць сябе камфортна падчас імпрэзаў.

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» разам з даследчыцай Аксанай Шэлест праверылі шэраг прастор на даступнасць і даведаліся пра прычыны бягучага стану пляцовак ды перспектывы яго змен.

На мерапрыемстве адбудзецца прэзентацыя вынікаў пілотнага даследавання даступнасці 15-ці публічных прастор Мінска для розных сацыяльных груп. Даследаванне паказвае, ці маюць пляцоўкі базавыя ўмовы для людзей з інваліднасцю (у прыватнасці, для людзей на вазках і людзей са слабым зрокам), бацькоў з малымі дзецьмі, людзей старэйшага ўзросту, трансгендарных людзей, а таксама тых, хто прытрымліваецца экапрыязнага ладу жыцця.

Запрашаем да сумеснага абмеркавання вынікаў пілотнага даследавання і пошуку адказаў на пытанні: «Як зрабіць прасторы даступнымі для ўсіх?» і «Што можна рабіць разам для гэтага?»

Мерапрыемства адбудзецца 12 снежня, у сераду, з 19.00 да 21.00, у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19). Уваход вольны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.

Усе апошнія навіны можна знайсці на старонцы мерапрыемства ў Фэйсбуку. Там жа вы зможаце паглядзець артыкулы гарадскога часопіса Citydog.by, створаныя ў межах гэтага даследавання.

Задаць пытанні арганізатаркам можна ў Фэйсбуку альбо праз электронную пошту: [email protected].


Другие публикации