Аксана Шэлест: Ніхто не ведае, што беларусы насамрэч думаюць пра аб’яднанне з Расіяй (Відэа)

30.01.2019
Belsat.eu

Тыя, хто сёння прымае лёсавызначальныя рашэнні для ўсёй Беларусі, нічога не ведаюць пра патрэбы, думкі ды памкненні жыхароў краіны.

У гэтым упэўненая госця праграмы «Размова дня» з Уладзімірам Мацкевічам кандыдат сацыялагічных навук Аксана Шэлест. Дзяржустановы даюць ліпавую статыстыку, даследчыя ўстановы абыходзяць вострыя пытанні, у выніку — грамадская думка беларусаў фактычна невядомая нікому.

«Тыя людзі, якія прымаюць рашэнні на самым высокім узроўні, я проста ўпэўненая, не маюць якасных, сапраўдных ведаў пра тое, што адбываецца з грамадскаю думкай у Беларусі, з устаноўкамі, з каштоўнасцямі. Бо сфера сацыялогіі фактычна зачышчаная, і мы не маем гэтых ведаў. У некаторых сітуацыях гэта проста небяспечна. Напрыклад, як сёння ў сітуацыі абвастрэння інфармацыйнай вайны з Расіяй. Ніхто не ведае, што беларусы сапраўды пра гэта думаюць. Гэта не толькі незалежная сацыялогія пра гэта не ведае, гэтага не ведаюць і ў органах кіраўніцтва, і гэта небяспека», — выказалася Аксана Шэлест.


Другие публикации