Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Уладзімір Мацкевіч: Проста не ўдзельнічайце ў махлярстве
Навошта ўдзельнічаць ва ўсеагульным махлярстве?
Беларускі філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч звяртаецца да апазіцыйных палітыкаў, якія актыўна заяўляюць пра сваё жаданне ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, якія павінны адбыцца не пазней за жнівень 2020 года.
У Беларусі ўжо фактычна пачалася палітычная кампанія, пра падрыхтоўку да выбараў заяўляе Аляксандр Лукашэнка, і таксама апазіцыйныя палітыкі выказваюць сваё жаданне пазмагацца за першую пасаду ў краіне.
«Вы, прабачце, мяне падлавілі на размову, а я абяцаў — не выступаць у сродках масавай інфармацыі на гэтую тэму. Гэта — падман, махлярства і кожны, хто ўдзельнічае у гэтых выбарах — махляр ці дапамагаты махлярам, — пачынае размову у эфіры «Беларускага Радыё Рацыя» Уладзімір Мацкевіч.
— І гэтак атрымліваецца, вы выступаеце за байкот выбараў?
— Не! Я шмат разоў казаў, што байкот — гэта арганізаваны зрыў выбараў. У дадзеным выпадку, ні ў каго з нас, ні ў якай палітычнай сілы, ні ў якога палітычнага ці грамадскага дзеяча — няма ні сілаў, ні сродкаў, каб арганізаваць байкот.
Пра байкот і размоваў быць не можа. Яго арганізаваць яшчэ цяжэй, чым паўдзельнічаць у гэтых махлярскіх выбарах і атрымаць сваіх 2,5 альбо 10 адсоткаў галасоў, якія намалюе Ярмошына.
Ніякага байкота быць не можа — для гэтага трэба мець сілу і заарганізаваць 50% выбаршчыкаў. А хто такое можа зрабіць? Толькі Лукашэнка. Ён ужо аднойчы ў гісторыі Беларусі рабіў байкот выбараў — гэта ў другім туры 1995 года.
Я не кажу пра байкот, я кажу: проста не ўдзельнічайце ў махлярстве.
— Ваша пазіцыя: «не удзельнічаць у махлярстве». Але, калі выбары будуць, і што... калі не ўдзельнічаць, то Аляксандр Лукашэнка выйграе. І нават перад Захадам гэта ўсё будзе выглядаць легітымна. Якое вы прапаноўваеце выйсце? Які падыход?
— Як у той рэкламе кажуць, «калі няма розніцы, то навошта плаціць болей». І тут таксама: калі Лукашэнка і так застанецца дыктарам і прэзідэнтам, то навошта дапамагаць яму? Навошта заклікаць хадзіць на выбары, якія і так будуць сфальсіфікаваныя. Вы ўдзельнікі махлярства тады, вось што я кажу.
Я не звяртаюся зараз да выбаршчыкаў, да электарату, бо ў мяне няма такой магчымасці. Самі глядзіце, зараз мы гаворым у эфіры, і колькі нас слухаюць, колькі нас прачытаюць на «Радыё Рацыя»? Гэта дробязь, невялічкая лічба ад ўсяго грамадства. Гэта ніяк не паўплывае на статыстыку і на паводзіны людзей.
Я звяртаюся да тых людзей, якія свядома вылучаюцца кандыдатамі, яны будуць агітаваць, каб беларусы ішлі на «выбары». Вось для іх я і кажу: вы — махляры.
А на выбаршчыкаў сёння мы не маем магчымасці паўплываць. Нашыя магчымасці, сродкаў масавай інфармацыі, мае і вашыя асабістыя, вельмі-вельмі малыя.
І зараз наша задача набіраць гэтыя магчымасці, рэсурсы, магутнасці, каб мы маглі гаварыць з людзьмі.
Ці могуць махляры, якія саўдзельнічаюць у гэтых махлярстве, быць хоць колькі ўплывовымі і дзейснымі ў гэтай палітычнай сітуацыі. Ну, як можна верыць напрыклад, Караткевіч ці Дзмітрыеваму? Як можна верыць Статкевічу, які абяцае вывесці на вуліцы мільёны, а слухаюць яго некалькі сотняў людзей, нават тысячы не будзе? Ну, дык навошта такія рэчы казаць?
— Вы не верыце ў стратэгію маленькіх крокаў, калі пакрысе, па-ціхоньку можна выбаршчыкаў адваёўваць?
— Якраз я веру ў стратэгію невялікіх крокаў, але ж трэба збіраць вакол сябе, кансалідавацца. Збіраць людзе, якія яшчэ не згубілі гонар і годнасць, якія яшчэ заклапочаныя краінаю, якія яшчэ вераць у свае грамадзянскія магчымасці. Збіраць, а не расцярушваць, не падрываць давер адзін да аднаго, бо калі вы схлусіце, вам наступным разам ніхто не паверыць.
— «Правацэнтрысты», напрыклад, будуць ладзіць праймерыз. Я так разумею, вы таксама ў гэта не верыцце. Яны якраз кажуць, што гэта ім дапаможа скансалідаваць грамадства.
— Канешне, не веру. Гэта яшчэ адна з махлярскіх функцый — рабіць выгляд, што ў гэтых умовах яны пад выбары нешта там рыхтуюць.
Адзінага кандыдата не будзе? Не будзе. Дык навошта рабіць праймерыз, калі вы ўсё роўна не зможыце гэтага зрабіць?
— А можа, акурат зробяць? Можа, заарганізуюць грамадства?
— Я гляджу на тое, як яны робяць. Як размаўляюць адзін з адным. Дзе вы бачылі, каб у праймерыз удзельнічалі ўсе апазіцыйныя структуры? З дзесяці магчымых кандыдатаў толькі некалькі сабраліся праводзіць праймерыз, а астатнія іх пракідваюць. Ну, дык тады навошта вы робіце тое, што трэба рабіць усім — адна кучка зрабіць не зможа.
Так і тут: альбо апазіцыя выступае адзіным фронтам, і тады ніякіх партый, ніякіх партыйных абмежаванняў — толькі антылукашэнкаўскі фронт, адзіны фронт, які на штосьці здольны. А калі яго няма — усе гэта гульні, махлярскія гульні, у тым ліку і праймерыз.
— Ваша пазіцыя — гэта адзіны кандыдат?
— Не толькі адзіны кандыдат. Я кажу пра адзіны фронт — антылукашэнкаўскі. Уключаючы ўсіх, хто не задаволены Лукашэнкам, хто зараз супраць яго. І ў першую чаргу гэта не палітыкі. Бо палітыкі, якія хлусяць людзям пра тое, што толькі ўдзел у «выбарах» і змаганне за уладу — гэта і ёсць палітыка, не здольныя.
Палітыка зараз — гэта аб’яднанне ўсіх, хто расчараваўся ў Лукашэнку ці ўвогуле займае пазіцыю супраць гэтага рэжыму. Такіх людзей сёння мільёны, такіх людзей ужо, па маіх падліках (мы праводзім даследаванні, збіраем аналітыку), ужо большасць. І вось усе мы павінныя аб’яднацца. Не за нейкія «выбары», не за нейкіх кандыдатаў, а толькі антылукашэнкаўскі фронт, адзіны. Не азіраючыся на тое, нацыяналісты мы ці лібералы, ці яшчэ хтосьці.
«Не трэба прыпісваць мне розныя міфы пра байкот, — напрыканцы падкрэслівае Уладзімір Мацкевіч. — Я разумею, што такое байкот і колькі ён каштуе, і што трэба зрабіць, каб яго арганізаваць. Я проста нават ўявіць сабе не магу, хто сёння без адзінага антылукашэнкаўскага фронту мог бы такі байкот зладзіць. Таму мары і летуценства пакіньце для шаманаў. Трэба рабіць рэальныя рэчы».
А дата выбараў у Беларусі дагэтуль не абвешчаная. Вядома толькі, што паводле заканадаўства прэзідэнцкія выбары ў Беларусі мусяць адбыцца не пазней за 30 жніўня 2020 года, а выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — не пазней за 6 верасня 2020 года.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»