29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.
Чаму Беларусь — не Казахстан
Паводзіны аўтарытарных кіраўнікоў у краінах на постсавецкай прасторы часта могуць быць непрадказальнымі нават для іх «калег па цэху».
«Перадача ўлады» ў Казахстане стала не вельмі прыемным сюрпрызам для візаві цэнтральнаазіяцкага палітычнага мастадонта ў некаторых дзяржавах былой савецкай імперыі.
Апошнія некалькі дзён адной з галоўных падзей, якая шырока абмяркоўваецца ў інфармацыйнай прасторы, у тым ліку, і Беларусі, з’яўляецца «адстаўка» Нурсултана Назарбаева з пасады прэзідэнта Казахстана, перайменаванне сталіцы краіны Астаны ў Нур-Султан і буйных вуліц гарадоў у імя першага кіраўніка.
У медыяпрасторы маюць месца і сур’ёзныя разважанні экспертаў, навошта «дарагі Абішавіч» гэта зрабіў, і востры сцёб у сацыяльных сетках, дзе кпяць не толькі з «Елбасы», але і з іншых яго замежных калег, якія яшчэ пакуль займаюць вышэйшыя кіроўныя пасады ў сваіх вотчынах.
Афіцыйны беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка ўжо выказаў шкадаванне з нагоды таго, што «ягоны сябра» пакінуў пасаду прэзідэнта Казахстана. А расійскі правадыр Уладзімір Пуцін засведчыў асцярожнае спадзяванне на «захаванне пераемнасці» «новам палітычным кіраўніцтвам» «братэрскае краіны».
Лукашэнка не будзе дзяліцца ўладай
Але вернемся да нашай краіны і Казахстана, дакладней, да іх кіроўных ладаў. Што ў іх агульнага і чым яны розняцца? Як адзначае ў інтэрв’ю «Новаму Часу» палітолаг Валерый Карбалевіч, створаныя Аляксандрам Лукашэнкам і Нурсултанам Назарбаевым сістэмы маюць адрозненні ў гістарычных традыцыях, паколькі ў Беларусі кіраўнік дзяржавы з’яўляецца толькі прэзідэнтам, а вось Назарбаеў у Казахстане мае тытул «Елбасы» — бацька нацыі, нацыянальны лідар. Гэта дае яму дадатковае апірышча легітымнасці.
«Тэарэтычна, прэзідэнту можна абвясціць імпічмент, але як можна абвясціць імпічмент «бацьку нацыі» і «нацыянальнаму лідару»? Гэта абсалютна нелагічна. Таму ўлада ў Казахстане была больш сакральная, нашмат больш легітымаваная ў плане фармавання культу. У гэтым сэнсе, такога культу Лукашэнкі мы не бачым, помнікі яму пакуль што не будуюць, гарады і вуліцы ў ягоны гонар не пераназываюць. Толькі вісяць партрэты ў кабінетах і ў дзяржаўных установах», — адзначае суразмоўца.
У той жа час, кажа Валерый Карбалевіч, ёсць і пэўныя падабенствы ў аўтарытарных рэжымах, дзе няма механізмаў змяняльнасці ўладаў, прычым гэтыя ўлады персаналіцкія, калі кіраўнік дзяржавы — аднаасобны лідар.
«У Казахстане пытанне ў тым, каб улада спакваля пераходзіла да нейкіх іншых палітычных фігур, бо Назарбаеў нібыта сышоў, але ён і не сышоў. Пасада кіраўніка Рады бяспекі, якую ён зараз стаў займаць, па сваіх паўнамоцтвах не менш значная за пасаду прэзідэнта, а можа, нават і больш. Назарбаеў не столькі сышоў, колькі стаў часткова дзяліць сваю дагэтуль абсалютную ўладу з іншымі інстытутамі і людзьмі», — адзначае аналітык.
Калі ж пераносіць гэтую сітуацыю на Беларусь, то, мяркуе ён, пытанне палягае ў тым, ці гатовы Лукашэнка ў прынцыпе з кімсьці дзяліць сваю ўладу. «Калі падчас «Вялікай размовы» 1 сакавіка ён казаў, што трэба мяняць Канстытуцыю, каб больш паўнамоцтваў было ў парламента і ўрада, эксперты адразу прыйшлі да высновы, што Лукашэнка рыхтуе гэта не для сябе, але для пераемніка. Каб сам Лукашэнка дзяліў з кім-небудзь уладу, для мяне гэта выглядае нерэальна», — падкрэсліў Валерый Карбалевіч.
Узаемнае навучанне аўтарытарных рэжымаў
У сваю чаргу, кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў адзначае, што ёсць «канцэпцыя ўзаемнага навучання аўтарытарных рэжымаў, яны сочаць адзін за адным, улічваюць як паспяховыя, так і непаспяховыя моманты перадачы ўлады». «Сам па сабе трансферт улады ў аўтарытарных рэжымах — дастаткова складаны момант, — лічыць палітолаг. — Сёння ў Беларусі пільна сочаць за тым, што адбываецца ў Казахстане. Якая мадэль можа быць выкарыстана ў Беларусі ў будучыні, залежаць ад таго, што будзе адбывацца надалей у Казахстане. Там зроблены толькі першы крок, а вось што будзе далей, не зусім зразумела».
Пакуль жа, дадае ён, у Беларусі не назіраецца аніякіх прыкмет таго, што перадача ўлады можа адбыцца ў блізкай перспектыве. «Адзіным падабенствам у дзвюх краінах ёсць тое, што Назарбаеў на пачатку 2017 года казаў пра развіццё парламенцкіх дэмакратычных механізмаў, і ў нас зараз кіраўнік дзяржавы загаварыў пра большую дэмакратызацыю Канстытуцыі, пашырэнне паўнамоцтваў нейкіх органаў. Але на гэтым падабенствы і завяршаюцца. Сітуацыя ў Беларусі і Казахстане розніцца і праз узрост дыктатараў, і праз кантроль над знешнепалітычнай сітуацыяй, і праз складаную сітуацыю ў звязку з абвастрэннем інтэграцыйных працэсаў і ціскам з боку Расіі», — канстатуе эксперт.
Палітолаг упэўнены, што сёння Беларусі трэба задумвацца не над тым, каб перадача ўлады тут прайшла на капыл Казахстану, але над тым, каб перайсці да нармальнага ладу кіравання, а не працягваць аўтарытарную агонію. Людзі пры ўладзе мусяць задумвацца, што будзе ў нашай краіне ў будучыні. «Калі ў Беларусі будзе нармальны пераход да дэмакратычнай сістэмы кіравання, то, найхутчэй, гэта можа адбыцца толькі праз альянс часткі кіроўных элітаў з нейкімі сіламі грамадзянскай супольнасці ці больш шрокай супольнасці нашай краіны. Таму я спадзяюся, што ў нас пры ўладзе ёсць нармальныя людзі», — падсумоўвае Андрэй Ягораў.
Другие публикации
-
«Умные люди»: Андрей Егоров и Геннадий Коршунов — про протесты и забастовки (Видео)
Журналисты газеты «Белорусы и рынок» в своей программе «Умные люди» задают вопросы приглашенным экспертам.
-
Состояние и перспективы социальных наук на постсоветском пространстве (Видео)
18 октября в Минске прошел круглый стол по теме: «Состояние и перспективы социальных наук на постсоветском пространстве, их способность описывать актуальные события».
-
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
-
Андрей Егоров: Об актуальной электоральной ситуации в Беларуси — 2
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.